Першы пасля працяглага перапынку канцэрт гурта Irdorath прайшоў у нямецкім горадзе Асендорфе пад Брэменам.
Гледачы прыехалі з самых аддаленых куткоў Германіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Літвы, Польшчы, Беларусі і нават Малдовы.
«Мы правялі тры дні ў Азендорфе, рэпетуючы, тэстуючы гук і святло, становячыся адзінай камандай. Да пачатку канцэрта мы былі гатовыя, але ўсё яшчэ не ведалі: колькі людзей прыйдзе? Наколькі гэта будзе эмацыйна? Але калі @brisingamusic зайграў першыя спакойныя ноты і зала пачала запаўняцца людзьмі, мы зразумелі: турбавацца няма пра што. Цяпер усё будзе добра», — падзяліліся ўражаннямі музыкі ў сацсетках.
Мы выйшлі на сцэну, і нам падалося, што свет спыніўся. Усё знікла, акрамя нас, музыкі і дзіўнай міжнароднай публікі, якая прарабіла доўгі шлях, каб падзяліць з намі гэты ўнікальны момант. Ніколі за ўсю гісторыю гурта мы не адчувалі такога пачуцця яднання, як тады.
Мы былі адзіным цэлым, мы плакалі, смяяліся і танцавалі разам. Мы адчувалі столькі любові і падтрымкі, што забыліся, што на сцэне мы музыкі. Нам здавалася, што мы зноў у коле блізкіх сяброў з адкрытымі сэрцамі. Так, гэта быў самы душэўны канцэрт у нашым жыцці. І кожны, хто быў там, назаўжды застанецца для нас асаблівым».
Новым прафесійным складам музыкаў гурт падрыхтаваў новую праграму — 2-гадзіннае музычнае шоў, куды ўвайшлі і песні, напісаныя падчас турэмнага зняволення.
Разам з музыкамі выступіў гурт Brisinga.
Нагадаем, што музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач былі асуджаныя ў Беларусі на 2 гады калоніі, выйшлі на волю ў красавіку 2023 года. Цяпер музыкі жывуць у Германіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: