Гурт «Гайда Банда» збірае сродкі на запіс кампакт-дыска

Культура
Польска-беларускі гурт «Гайда Банда». Фота: facebook/hajda.banda.

Польска-беларускі гурт «Гайда Банда» збірае на краўдфандынгавай платформе сродкі на запіс кампакт-дыска Nepraudzivaja Hajda Banda. Гурт плануе выпусціць свой другі дыск да канца верасня 2025 года. «Магчыма, таксама ў іншых фарматах, і каб ён быў даступны ў інтэрнэце. Мы таксама падрыхтуем відэакліп для прасоўвання аднаго з трэкаў. Мы ўжо правялі два запісы. Наперадзе постпрадакшн гуку, падрыхтоўка графікі і відэакліпа і інфармацыйная акцыя вакол прэм’еры», — расказаваюць музыкі.

Першы поўнафарматны альбом Hajda! выйшаў у 2023 годзе. Сродкі на запіс і выданне музыканты сабралі ад слухачоў. Альбом атрымаў добрыя водгукі ад аматараў, быў адзначаны музычнымі крытыкамі і ўвайшоў ў топ-10 брытанскага музычнага часопіса Songlines.

Польска-беларускі гурт «Гайда Банда» выконвае традыцыйную музыку з Падляшша, Заходняй Беларусі і Палесся. Заснавала яго Дар’я Буцкая з Беларусі, якая атрымала ў Польшчы стыпендыю «Gaude Polonia» Нацыянальнага цэнтра культуры, каб сабраць музычны матэрыял з Падляшша. Гэты матэрыял стаў асновай рэпертуару новага гурта.
Дар’я Буцкая запрасіла музыкаў: Матэвуш Дабравольскі грае на бубне, Куба Зімоньчык –гармоніку, Кася Дудзяк – на віяланчэлі і Павел Іван – на цымбалах.

Салістка і скрыпачка гурта Ніка Ярчук вядомая па падляшска-калумбійскім дуэце «Sw@da x Niczos», створанаму разам з польска-калумбійскім музыкам Віктарам Шчыгелем (Sw@da). Яны змешваюць хіп-хоп, традыцыйныя спевы і падляшскую культуру. Яшчэ адзін праект пад назвай Toń Ніка Юрчук робіць з Антанінай Цар, піша MOST. Гэта спалучэнне электроннай музыкі і эмбіенту з падляшскімі матывамі і мовай. Прэм’ера праекта адбудзецца 2 чэрвеня ў Беластоку на фестывалі электроннай музыкі UP TO DATE.

«Гайда Банда» грае музыку з Падляшша, з Заходняй Беларусі і Палесся і спявае песні на мясцовай гаворцы, якая захавалася ў рэгіёне. «У нас гавораць «падляшская мова» – гэта мікс беларускай, украінскай і польскай,распавядала Ніка Юрчук, адзіная з усяго гурта родам з Падляшша. — Мне здаецца, што пакаленне маіх бацькоў саромелася такой музыкі, а цяпер я бачу, што ўсё больш людзей цікавяцца ёю, нават у Варшаве ёсць месцы, дзе сустракаюцца маладыя людзі, слухаюць музыку, танцуюць, ствараецца шмат гуртоў. Гэта адраджаецца, людзі цікавяцца сваімі каранямі».

У новым альбоме музыкі адыдуць ад тыпова танцавальных рытмаў, дададуць спеву, нестандартных падыходаў і эксперыментаў з рознымі інструментамі.

Паслухаць музыку «Гайда Банда» можна тут.

Падтрымаць гурт можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: