«Гумар дазваляе зразумець, што ты не адзін у сваіх цяжкасцях»: у Варшаве набірае абароты беларускі стэндап-клуб Lokal

Культура
Аляксей Сувораў, Ян Ліпай і Ідрак Мірзалідзе. Фота: інстаграм стэндап-клуба Lokal

У Варшаве пачаў працу новы стэндап-клуб Lokal. Яго заснавальнікі — стэндап-комікі з Беларусі Ян Ліпай, Ідрак Мірзалідзе, Аляксей Сувораў. У клубе на рэгулярнай аснове ладзяцца канцэрты, камедыйныя выступленні, імправізацыйныя шоу. «Мы хацелі, каб было месца ў Варшаве, у якім рэгулярна будуць адбывацца мерапрыемствы для «ўсіх нашых», у тым ліку і на беларускай мове», — распавёў пра новую пляцоўку Ян Ліпай.

Як падзяліліся з Reform.news заснавальнікі, ідэя клуба нарадзілася з патрэбы мець сталую пляцоўку для беларускага стэндапа.

Для таго, каб развівацца ў гэтым кірунку, вельмі важна часта выступаць, — абмаляваў сітуацыю Аляксей Сувораў. — Былі вялікія цяжкасці з арганізацыяй рэгулярных камедыйных мерапрыемстваў, асабліва ў выходныя. Таму мы вырашылі адкрыць сваю пляцоўку. У Варшаве шмат класных комікаў — як вопытных, так і пачаткоўцаў — з Беларусі, Украіны, Узбекістана. Людзі ахвотна прыходзяць на такія мерапрыемствы, каб расслабіцца і пасмяяцца.

Аляксей дадае, што ў планах ініцыятывы самыя разнастайныя фарматы шоу.

Плануюцца івэнты ў фармаце Адкрытых мікрафонаў, дзе комікі выпрабоўваюць новыя жарты, а некаторыя выступаюць упершыню; Стэндап-канцэрты з праверанымі жартамі ад больш вопытных комікаў; а таксама Імправізацыйныя шоу, дзе жарты прыдумваюцца проста на сцэне.

На мой погляд, людзям заўсёды патрэбны смех, — кажа артыст. — А стэндап дапамагае не толькі пасмяяцца, але і паглядзець на многія рэчы ў жыцці пад новым вуглом. У наш час, калі шмат стрэсу і няпэўнасці, гумар становіцца асабліва важным, бо ён не толькі дапамагае забыцца на праблемы, але і дазваляе зразумець, што ты не адзін у сваіх цяжкасцях, ды разам з іншымі пасмяяцца з іх.

На маю думку, гумар зараз вельмі патрэбны людзям, асабліва тым, хто ў эміграцыі, — пагадзіўся з Аляксеем Суворавым Ян Ліпай. — Мы хацелі, каб было месца ў Варшаве, у якім рэгулярна будуць адбывацца мерапрыемствы для «ўсіх нашых», у тым ліку, і на беларускай мове, — падкрэсліў аўтар камедыйных скэтчаў.

У той жа час Lokal не з’яўляецца закрытай супольнасцю — на сцэне клуба анансуюцца выступленні, у прыватнасці, комікаў з Украіны.

Новая пляцоўка знаходзіцца амаль у самым цэнтры Варшавы, на Noakowskiego,16. Больш пазнаёміцца з  праграмай Lokal можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: