Грузавік з 34 мігрантамі спынілі ў Польшчы

Навіны
Фото: strazgraniczna.pl

У Польшчы спынілі фургон-рэфрыжэратар з 34 мігрантамі. Як высветлілася, раней яны падалі заявы на міжнародную абарону ў Латвіі.

Польскія памежнікі спынілі грузавік на трасе пад Познанню 14 верасня. Пра магчымае перамяшчэнне мігрантаў іх папярэдзілі калегі з Падляскага аддзялення памежнай службы.

У фургоне-рэфрыжэратары за спецыяльнай перагародкай ехалі 34 мігранты — грамадзяне Пакістана, Егіпта, Самалі, Судана, Эфіопіі, Туніса і Эрытрэі. У іх былі дакументы, якія пацвярджаюць падачу заяў аб прадастаўленні міжнароднай абароны на тэрыторыі Латвіі, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Нагадаем, Латвія сутыкнулася з павышаным міграцыйным ціскам на беларускай мяжы з ліпеня. Латвійскую мяжу штурмавалі дзясяткі мігрантаў у дзень. На тэрыторыі Латвіі дзейнічае аперацыя «Пярэварацень», накіраваная на барацьбу з нелегальнай міграцыяй.

Грузавік з 34 мігрантамі спынілі ў Польшчы
Фота: strazgraniczna.pl
🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.