Гістарычны трыумф Балгарыі і найбуйнешы байкот: як прайшло ў Вене юбілейнае «Еўрабачанне-2026»

У сталіцы Аўстрыі на легендарнай арэне «Вінер Штадхале» (Wiener Stadthalle) завяршыўся грандыёзны фінал 70-га конкурсу песні «Еўрабачанне». Юбілейнае шоў увайшло ў гісторыю не толькі дзякуючы нечаканай перамозе Балгарыі і параду мінулых зорак, але і з-за самага маштабнага палітычнага крызісу на конкурсе за апошнія паўстагоддзя.

Пераможцам гэтага года стала Балгарыя, якую букмекеры нават не лічылі галоўным фаварытам. Другое месца заняў Ізраіль.

Запал «Bangaranga»

 

Балгарская спявачкі DARA (Дарына Ётава) літаральна «парвала залу» сваім запальным танцавальным поп-хітом «Bangaranga». Незвычайная харэаграфія і магутны біт заваявалі як нацыянальныя журы, так і гледачоў па ўсім свеце, прынёсшы краіне рэкордныя 516 балаў (312 ад гледачоў і 204 ад журы). Гэта першая перамога Балгарыі за ўсю гісторыю яе ўдзелу ў конкурсе.

Песню, якая спалучае драм-н-бейс і балгарскія духавыя інструменты, —  можна назваць маніфестам унутранай свабоды. DARA спявае пра бунт, дзікую жарсць да жыцця, спакусу і танцы да страты пульсу. Тэкст заклікае жыць напоўніцу прама тут і зараз. Менавіта гэтая першабытная энергія, памножаная на сучасны клубны балканскі гук, і «прабіла» еўрапейскага гледача.

Балгарская спявачкі DARA. Фота: скрыншот з трансляцыі.

Інтрыга да апошняй інтрыгі

Варта адзначыць, што барацьба за хрустальны мікрафон трымала ў напружанні да самога канца.

Другое месца ў конкурсе заняў прадстаўнік Ізраіля Ноам Бэтан (Noam Bettan) з кампазіцыяй «Michelle». Яго трэк атрымаў каласальную падтрымку — 220 балаў ад публікі (агулам 343 балы).

Трэцяе месца заняла румынская выканаўца Аляксандра Кэпітэнеску з песняй «Choke Me» — 296 балаў.

Топ-5 замкнулі Аўстралія (поп-дзіва Дэльта Гудрэм) і Італія, якую сёлета прадстаўляў любімец італьянскай публікі Саль Да Вінчы з вельмі стыльнай баладай «Per sempre sì».

Украінская спявачка Leleka с песней «Ridnym» заняла на конкурсе дзявятае месца. Фота: скрыншот з трансляцыі.

Парад легенд: Рыбак, Lordi і Руслана зноў на сцэне

Паколькі конкурс быў 70-м, юбілейным, арганізатары зладзілі гледачам сапраўдны падарунак і сабралі на сцэне «Вінер Штадхале» цэлую кагорту легенд мінулых гадоў. Але з інтрыгай: зоркі выконвалі не свае трэкі, а знакамітыя хіты сваіх калег па цэху.

Гарачы прыём у зале чакаў і любімцаў усходнееўрапейскай публікі: у папуры бралі ўдзел Верка Сердзючка, Аляксандр Рыбак, Руслана — у прыватнасці, украінская спявачка выканала песню Loreen «Euphoria».

Аляксандр Рыбак выйшаў на сцэну са сваёй фірмовай скрыпкай, але замест «Fairytale» зладзіў кавер-версію трэка «Congarulations» 1968 года. Верка Сярдзючка выканала італьянскі хіт «Nel blu, dipinto di blu».

У папуры прымалі ўдзел і знакамітыя Lordi, Эрыка Вікман, Максіміліян Муцке, мальтыйская спявачка Марыяна Конте.

Фінскія «Lordi «на «Еўрабачанні-2026» зрабілі кавер на «Save your kisses for me» 1976-га года.
Аляксандр Рыбак праспяваў «Congratulations» (1968).

Што кажуць крытыкі? 

Музычныя эксперты ў адзін голас адзначаюць, што «Еўрабачанне-2026» паказала высокі музычны ўзровень. Нават без уліку юбілейных фішак, сам склад удзельнікаў быў вельмі моцным — ад драматычных балад да якаснай клубнай электронікі. Крытыкі падкрэсліваюць, што конкурс канчаткова адышоў ад статусу «фрык-шоу» і ператварыўся ў галоўную пляцоўку для дэманстрацыі перадавых трэндаў поп-індустрыі і складаных візуальных тэхналогій. Стадыённы гук і святло ў Вене назвалі «бездакорнымі».

Прадстаўнік Ізраіля Ноам Бэтан. Фота: скрыншот з трансляцыі.

Без палітыкі не абышлося: найбуйнейшы байкот у гісторыі

Тым не менш, свята музыкі прайшло пад ценем сур’ёзнага палітычнага скандалу. Гэты конкурс сутыкнуўся з самым вялікім дэмаршам краін-удзельніц з 1970 года.

Адразу пяць дзяржаў — Іспанія, Нідэрланды, Ірландыя, Ісландыя і Славенія — афіцыйна адмовіліся ад удзелу ў конкурсе ў знак пратэсту супраць прысутнасці Ізраіля на тле вайны ў Газе. Грамадскія вяшчальнікі гэтых краін заявілі, што лічаць удзел «непрымальным у сувязі з гуманітарным крызісам». У выніку колькасць краін-удзельніц скарацілася да 35, што стала мінімумам за апошнія 23 гады і нанесла сур’ёзны ўдар па тэлевізійных рэйтынгах Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Нягледзячы на байкот і пратэсты каля сцен «Вінер Штадхале», прадстаўнік Ізраіля Ноам Бэтан змог заваяваць другое месца: яго песня набрала высокія балы менавіта дзякуючы падтрымцы еўрапейскіх гледачоў пры галасаванні.

Наступнае «Еўрабачанне-2027» афіцыйна накіроўваецца ў Сафію,

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!