«Калегі! Сябры! За гэты тыдзень мы сабралі ўжо пяцьсот (500!) подпісаў пад нашай петыцыяй аб вылучэнні памяшкання для дзейнасці беларускага тэатра ў Варшаве. Нас падтрымалі і Альгерд Бахарэвіч, і Маляваныч, падтрымайце і вы – павялічце спраўным рухам рукі верагоднасць нашых сустрэч і супрацоўніцтва ў новай прасторы«, — паведамляецца у фэйсбуку тэатральнай фундацыі Inexkult.
Падпісаць петыцыю можна перад усімі спектаклямі INEX ФЭСТ у жніўні, а таксама:
Нагадаем, што фундацыя Inexkult пры падтрымцы творчага асяроддзя і шырокіх колаў беларускай публікі просіць вылучыць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць беларускі тэатр, адкрыты для ўсіх незалежных беларускіх калектываў, што працуюць у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.
Плануецца, што новая тэатральная прастора будзе адкрытай для разнастайных ініцыятыў і дыскусій. Гэта будзе месца для сустрэч, імпрэзаў, адукацыі, навукі і вольнага часу. Месца, створанае супольнымі намаганнямі пры падтрымцы сяброў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram