У сеціве з’явілася новая беларуская аўдыякніга «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» Мэры Шэлі, агучыў кнігу праект «Кніжны воз».
Навукова-фантастычны раман і адзін з найлепшых узораў готыкі быў апублікаваны ў 1818 годзе. Аўтарка скончыла рукапіс у 19 гадоў. За 100 гадоў з’явілася безліч экранізацый і пастановак, а сам Франкенштайн даўно выйшаў за межы персанажа кнігі.
Пераклад з англійскай Марыны Дзергачовай. Папяровая кніга пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве «Кнігазбор» у 2016 годзе.
Раман рэкамендаваны для праслухоўвання людзям, старэйшым за 12 гадоў.
Слухаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: