Фолк-рок камедыю «Прымакi» па п’есе Янкі Купалы бясплатна пакажуць у Лошыцкім парку

Культура
Сцэна са спектакля «Прымакі». Фота: newtheatre.by

20 чэрвеня Новы драматычны тэатр горада Мінска пакажа фолк-рок камедыю «Прымакі» рэжысёра Арцёма Пінчука па п’есе Янкі Купалы на сцэне тэатральнай гасцёўні ў Лошыцкім парку.

Гэта будзе юбілейны, 60-ты паказ спектакля. Уваход на яго будзе вольны.

Спектакль «Прымакі» пастаўлены ў жанры народнага анекдота і камедыі з элементамі фарсу. Ён напоўнены яркімі песнямі, танцамі і народным гумарам. Гэта не проста класічная беларуская камедыя — гэта яркая музычная пастаноўка, дзе традыцыі вясковага побыту нечакана спалучаюцца з драйвам фолк-року і рыфамі на электрагітары. Песні гучаць у сучасных аранжыроўках, а народны гумар набывае новае, жывое гучанне.

П’еса Янкі Купалы была напісаная ў 1913 годзе, упершыню была надрукаваная ў 1920-м. Яна ставілася ў многіх беларускіх тэатрах. Другое нараджэнне «Прымакі» атрымалі ў 2000-я і сёння ёсць у рэпертуары адразу некалькіх творчых калектываў.

Пачатак спектакля ў 19.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости