Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка зноў атрымаў узнагароду. На гэты раз — на кінафестывалі ў Гдыні

Культура
Аляксандр Міхалковіч атрымлівае ўзнагароду ад старшыні журы Ганны Ферэнс. Фота: facebook.com/festiwal.filmowy.nnw.

На 15-м Festiwal Filmowy NNW у Гдыне дакументальная стужка Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма» ўзяла галоўны прыз у міжнароднай секцыі дакументальнага кіно.

Старшыня журы Ганна Ферэнс, зачытаўшы вердыкт, падкрэсліла, што ўзнагарода прысуджаецца напружанай драме, якая ў шматслойным апавяданні распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.

«Дзякуй, што можаце быць на гэтай сцэне з героямі барацьбы за незалежнасць, дзякуй за дапамогу, за падтрымку Беларусі з моманту стварэння тэлеканала «Белсат». Я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду беларускім палітвязням і ўкраінцам на фронце», — падчас цырымоніі ўзнагароджання рэжысёр карціны Аляксандр Міхалковіч падзякаваў кінафорум.

Фільм "Радзіма" беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка зноў атрымаў узнагароду. На гэты раз - на кінафестывалі ў Гдыні
Кадр з фільма «Радзіма».

Нагадаем, што фільм беларускіх аўтараў даследуе гвалт у войску і грамадстве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць.

У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым.

«Пакуль Святлана спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускіх Узброеных сілах, групе маладых сяброў з тэхна-андэграўнду неўзабаве самім пагражае прызыў у войска, – адзначаецца ў анатацыі да карціны. – Яны ходзяць на рэйв-вечарыны ў майках і круглых сонцаахоўных акулярах, але праз імгненне вечарынка можа скончыцца – прынамсі, датуль, пакуль на вуліцах не ўспыхнуць масавыя пратэсты пасля нядаўняга «пераабрання» дыктатара-прэзідэнта і прыхільніка Пуціна Аляксандра Лукашэнкі. Пробліск надзеі і абяцанне пераменаў, якія толькі прымушаюць жорсткасць аўтарытарнага грамадства праявіцца ў поўную сілу».

Стужка сёлета ўжо была адзначана на міжнародных фестывалях, а гэтаксама вылучана на прэмію Еўрапейскай акадэміі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: