Фільм па раману «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Караткевіча здымуць на «Беларусьфільме» з удзелам расійскіх рэжысёра і акцёраў

Культура
Гальшанскі замак, які стаў архітэктурным прататыпам для рамана Караткевіча, падчас рэстаўрацыі. 2019. Фота: Вікіпедыя.

Здымкі з працоўнай назвай «Чорны замак» пачнуцца ўжо ў красавіку. Правы на экранізацыю рамана кінастудыя выкупіла больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы Уладзіміра Караткевіча. Але «паспеў» кінапраект толькі цяпер. Пад яго выдзелілі субсідыю. Сцэнар па матывах першакрыніцы напісаў прадзюсар Глеб Шпрыгаў. А за рэалізацыю ўзяўся расійскі рэжысёр Кірыл Кузін. У яго партфоліо шмат работ у жанры фэнтэзі” – паведамляе БелТА.

Трэшавы фантазійны сюжэт будуць здымаць ў трох дзясятках лакацыях. Гэта касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзіба Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак і многія іншыя помнікі архітэктуры.

Частка здымак пройдзе і ў новых студыйных павільёнах кінастудыі. На гэтым тыдні адбудзецца абарона пастановачнага праекта. Пасля гэтага кінастудыя абвесціць выканаўцаў галоўных роляў.

Папярэдне свой удзел пацвердзілі ў тым ліку зоркі расійскага кіно. Завяршыць здымкі плануюць да пачатку ліпеня.

Фільм выйдзе вясной 2024 года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: