Фестываль «Паўночнае ззянне» чакае фільмы беларускіх кінематаграфістаў

Культура
Кадр з фільма "Тата" Марыі Якімовіч - пераможцы Беларускага конкурсу фестывалю "Паўночнае ззянне" ў 2021 годзе.

Пакуль яшчэ даты правядзення фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне-2025» не аб’яўлены, але вядомы кінафорум распачаў прыём заявак на фільмы Беларускага конкурсу.

«Сёлета мы шукаем новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя», — адзначае каманда фэсту на чале з прадзюсаркай і кінематаграфісткай Воляй Чайкоўскай.

«У межах фестывалю гледачы пабачаць вашы працы online і верагодна ў розных гарадах Еўропы на offline-паказах. Гэта не толькі магчымасць падзяліцца сваім фільмам, але і спосаб заявіць пра сябе, паказаць свой талент шырокаму колу людзей. Акрамя таго, конкурс будзе ацэньвацца прафесійным міжнародным журы», — звяртае ўвагу на фармат конкурсу і яго міжнародную значнасць арганізатары.

«Паўночнае ззянне» чакае працы і дасведчаных рэжысёраў, і тых, хто толькі пачынае свой шлях у кіно.

Заяўкі ад рэжысёраў чакаюцца да 31 жніўня. Падрабязнасці тут.

Беларуская праграма, якая «вырасла» ў поўнавартасны конкурс форума, ладзіцца на фэсце ўжо ў пяты раз. Летась пераможцай Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння» стала драма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч, пазалетась — дакументальная стужка «Радзіма» Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча, а, напрыклад, у 2021 годзе — анімадок «Тата» Марыі Якімовіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости