Фестываль «Нефільтраванае кіно» едзе ў Вільню

Культура
Кадр з фільма "Кроў і караоке".

З 24 па 26 красавіка адзін з найбольш неардынарных і трывалых беларускіх незалежных кінафестываляў ладзіць свае паказы ў Вільні. Пасля сеансаў у Берліне і Хельсінкі Х Міжнародны форум Nefiltravanae Kino прэзентуе праграмы літоўскага, беларускага і сусветнага кіно ў прасторы CreateCulture Space і кінацэнтры Skalvija.

Нагадаем, што сёлета праграма фэсту ўключае 12 кінаблокаў, кожны з якіх праз кіно будзе даследаваць розныя тэмы.

Кіраўнік форуму падзяліўся з Reform.by, што ў 10-й, юбілейнай эдыцыі фэсту ён вырашыў адысці ад падзелу на традыцыйныя праграмы анімацыйнага, дакументальнага і ігравога кіно, і паспрабаваць «пагуляць на полі метакіно, стварыць новыя наратывы праз існуючыя».

Так, у Вільні адбудуцца чытыры своеасаблівые прэм’еры кінаблокаў: паказы літоўскага і беларускага кіно, блок «Жоўтры верабей сядзеў на галінцы» і праграма «Нямая спіраль». Што ў іх будзе?

У блоку кіно беларускіх аўтараў, які будзе дэманстравацца 24 красавіка ў CreateCulture Space, гледач атрымае магчымасць паглядзець, да прыкладу, стужкі: «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі, «Пале адзін у свеце» Віктара Красоўскага, «Групавая тэрапія» Стаса Турко і Варфаламея Курагі, «Любоўю свету адпомсцім» Юрыя Буцько і Аляксандры Глагольевай пра мастака Аляксея Кузьміча-старэйшага, ды іншыя працы.

Назва кінапаказу «Жоўты верабей сядзеў на галінцы…» — гэта дасылка да знакамітага фільма шведскага рэжысёра Роя Андэрсана «Голуб сядзеў на галінцы і разважаў пра быццё». Паводле слоў рэжысёра, на карціне Пітэра Брэйгеля — старэйшага «Паляўнічыя на снезе» птушка здзіўляецца таму, што паляўнічыя, якія сядзяць пад дрэвам, не бачаць непазбежна надыходзячага хаосу.

«Мы таксама можам адчуць часам абсурднасць чалавечай камедыі і драматызм сапраўднасці на фоне радыкальных перамен, якія непазбежна насоўваюцца», — так гучыць анатацыя да праграмы, якая будзе дэманстравцца 25 красавіка ў CreateCulture Space.

Наступны паказ «Нямая спіраль» — 26 красавіка, кінацэнтр Skalvija — прысвечаны багаццю і разнастайнасці мастацкіх прыёмаў, у тым ліку, выкарыстанню выразных сродкаў нямога кіно пры адлюстраванні ўласнага і сацыяльнага вопыту маўчання.

«Сучасны кінематограф мае шмат яркіх прыкладаў звароту да гэтага стылю. Зборнік чатырох лепшых кароткаметражных фільмаў з Германіі, Фінляндыі, Францыі і Ірана — яскравае сведчанне пераемнасці ў эвалюцыі кіно», — апісваюць праграму арганізатары.

Уваход 24 і 25 красавіка ў CreateCulture Space — вольны, але па рэгістрацыі.

Набыць квіткі на паказ 25 красавіка ў кінатэатры Skalvija можна тут.

Нагадаем, што фестываль «Нефільтраванае кіно» на момант 2023 года заставаўся ў Беларусі адзіным незалежным афлайн-кінафорумам. Аднак летась у дачыненні да яго пачаліся рэпрэсіі, і фэст быў вымушаны перанесці свае паказы ў Вільню. Напрыканцы года на мерапрыемства агляду «Сеанс нязнятага фільма» ў Мінску прыйшла міліцыя і арыштавала ўсіх удзельнікаў вечара. Пасля 15 содняў большасць гледачоў і арганізатары былі вызвалены. Каманда форуму не выключае, што пасля гэтай эдыцыі «Няфільтр» паставіць сваю дзейнасць на паўзу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: