Фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску» чарговы раз пройдзе ў Лодзі

Культура
Аляксандр Зянковіч. Без назвы.

Міжнародны фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску» трэці раз запар будзе праводзіцца ў Польшчы.

16 чэрвеня – у межах міжнароднага фотафестывалю ў Лодзі — адкрыецца выстава беларускіх аўтараў «Паміжжа».

Выстава складаецца з праектаў, якія аўтары стваралі ў розныя перыяды часу. Частка з іх — гэта асэнсаванне жыцця апошніх трох гадоў, іншыя праекты былі створаны раней, але ўсе яны апісваюць сустрэчу са станам зыбкай памежнасці паміж нармальным жыццём і вайной, турмой, выганнем, смерцю.

Апынуўшыся дзесьці паміж: паміж гістарычнымі перыядамі, паміж магчымасцямі, паміж марамі — мінулае перастала быць тым, на што можна абаперціся, каб зрабіць крок наперад, будучыня страціла перспектыву. Далягляд завалены, усё па-за рэзкасцю. Транзітны стан і чаканне зрабілася самім жыццём. Вялікія ідэі і мары сціснуліся да побытавага, няўстойлівага і крохкага зараз. Надзея знікае і рассейваецца ў тумане Паміжжа.

Удзельнікі: Маша Святагор, Аляксандр Васюковіч, OB, Аляксандр Зяньковіч, Андрэй Шкiлёнак, Кацярына Кузьмічова, Паша Крычко, Макс Швед, Вiталь Стужка, Міхаіл Мішук, Яўген Атцецкі, Канаплёў+Лейдзік, AL, SL, IH,  Вера Мірская, Беларускі Клімат.

Першы раз міжнародны фотафестываль “Месяц фатаграфіі ў Мінску” адбыўся ў Беларусі ў 2014 годзе. Ён ствараўся з мэтай узмацнення статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце ды пашырэнне разумення фатаграфічнага медыума ды фатаграфічнай культуры.

У 2021 годзе фестываль быў вымушаны пераехаць у Польшчу.

Час: 16 чэрвеня ў 19.00.

Месца: Лодзь, Piotrkowska 138/140, OFF Piotrkowska, 3 паверх.

Міжнародны фотафестываль у Лодзі «Nadzieja / Hope», у межах якога пройдзе «Месяц фатаграфіі ў Мінску,  адбудзецца з 15 па 25 чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: