Фестываль этнакультур чатырох нацый прайшоў у Вільні — фотафакт
Reform.news · 29 июня 2024, 13:13
https://reform.news/festyval-jetnakultur-chatyroh-nacyj-prajsho-u-vilni-fotafakt/Летні фестываль этнакультур «etnoARTvė festivalis», арганізаваны беларускай культурніцкай прасторай CreateCulture, прайшоў у CVI парку літоўскай сталіцы. На імпрэзе была прадстаўленая культура чатырох нацый – беларускай, украінскай, літоўскай і яўрэйскай, піша радыё «Рацыя».



Падчас фэсту ладзілі традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра» і клуба сацыяльных танцаў «Валошка». Выступаў гурт «Касары» з Варшавы, гучала дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band і DJ-сет Soft Corps. Таксама прайшлі майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
