Фестываль PRADMOVA задумваўся як месца сустрэч людзей, звязаных са стварэннем кніг. Таму і з’явілася ідэя вылучыць накірунак дызайну і прысвяціць яму больш увагі ў межах фестывалю. ArtPradmova дае магчымасць прыцягнуць ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
- Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме!
- Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка
- Узрост удзельнікаў — ад 17 да 39 гадоў уключна.
Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад ArtPradmova.
Падаць заяўку можна на праз гугл форму.
Усе заяўкі падаюцца ў электроннай форме да 3 верасня 2024 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Латушко призвал к расследованию и наказанию исполнителей и заказчиков нападения на Яна Малицкого 16:44