Фестываль беларускай культуры адбудзецца ў Кракаве

Культура

У пятніцу, 20 студзеня, у Кракаве распачнецца трохдзённы зімовы фестываль беларускай культуры.


У праграме:

20 студзеня — спатканне з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Спадар Уладзімір прэзентуе свае найноўшыя кнігі, а таксама раскажа пра таямніцы творчасці. І, вядома ж, будуць адказы на пытаннечкі ды аўтограф-сесія.

Дата: 20 студзеня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Віла Дэцыюша, 28 Lipca 1943, 17 a

21 студзеня — Кніжны Кірмаш!

Удзел бяруць розныя беларускія кнігарні і выдавецтвы: будуць і Kamunikat.org, і «Мова Вольных». Абяцаюць выступы пісьменнікаў ды выдаўцоў нон-стоп.

Дата: 21 студзеня. Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы). Месца: беларуская прастора, вул. Кракаўская, 19

22 студзеня — два канцэрты Вольнага Хору! Апоўдні — выступ у Віле Дэцыюша. А ў 19.00 — калядны выступ у касцёле святой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты па імшы. Праграмы канцэртаў будуць розныя!

Дата: 22 студзеня. Час і месца: 12.00 — віла Дэцыюша, 28 Lipca 1943, 17 a; 19.00 — касцёл святой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты, Augustiańska, 7 (час мясцовы)

Уваход на ўсе імпрэзы вольны!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: