Праваахоўныя органы ў ЗША і ва ўсім свеце прадставілі базу даных скрадзеных твораў мастацтва і культурна значных каштоўнасцяў — National Stolen Art File (NSAF). Дадатак NSAF дапамагае праваахоўным органам у іх намаганнях па закрыцці спраў і вяртанні твораў мастацтва і маёмасці іх законным уладальнікам.
Дадатак быў створаны для праваахоўных органаў і прадстаўнікоў арт-індустрыі, аднак цяпер любы чалавек можа выкарыстоўваць яго, каб пераканацца, што артэфакты, якім ён валодае або жадае набыць, не з’яўляюцца скрадзенай уласнасцю.
Дадатак можна спампаваць бясплатна ў Apple App Store ці ў Google Play.
NSAF дазваляе весці пошук і фільтрацыю скрадзеных твораў мастацтва па месцазнаходжанні, апісанні, тыпу вытворчасці мастацтва і іншых параметрах.
Таксама можна звязаццца з ФБР у выпадку неабходнасці.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: