Праект EU4Culture пры фінансаванні Еўрапейскага саюза абвяшчае другі конкурс грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры з Беларусі. Конкурс праводзіцца адначасова з трэцім конкурсам для пяці іншых краін Усходняга партнёрства: Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.
Гранты на мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу. Падаць заяўку могуць старэйшыя за 18 гадоў творцы або дзеячы культуры з усіх культурніцкіх сектараў, якія таксама з’яўляюцца грамадзянамі або сталымі жыхарамі згаданых краін.
Па выніках конкурсу будуць падтрыманы чатыры тыпы мабільнасці:
1. Кароткая мабільнасць (5-10 каляндарных дзён) – да €1500
2. Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да €3500
3. Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да €5000
4. Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да €1000
Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 траўня 2024 года ў краінах-чальцах Еўрапейскага саюза, краінах — партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах. Пры падачы заяўкі на гранты мабільнасці EU4Culture заяўцы мусяць прадставіць план актыўнасцяў і бюджэт прапанаванай міжнароднай мабільнасці праз Goethe Application Portal (GAP).
Тэрмін падачы – да 27 сакавіка 2023, 15:00 па цэнтральна-еўрапейскім часе (CET).
Схема мабільнасці EU4Culture накіравана на спрыянне міжкультурнаму дыялогу і абмену ведамі паміж творцамі і дзеячамі культуры ў краінах Усходняга партнёрства. Падчас першага конкурсу грантаў былі падтрыманы праекты мабільнасці 34 творцаў з Беларусі. Яшчэ адзін конкурс будзе абвешчаны да 2024 года.
Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам (вядучы партнёр), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.
• Больш інфармацыі можна атрымаць у «Дапаможніку да конкурсу грантаў на падтрымку мабільнасці EU4Culture».
• Загадзя зарэгістравацца для ўдзелу ў інфармацыйнай сесіі па грантах на мабільнасць EU4Culture можна па спасылцы. Інфасесія адбудзецца 22 лютага а 19:00 па мінскім часе.
• Задаць пытанні наконт працэсу падачы заяўкі можна па электронным адрасе праекта EU4Culture: [email protected]
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: