Дзяржаўная прапаганда адрэагавала на сітуацыю з разбурэннем дома Караткевіча ў Рагачове

Дом у Рагачове, дзе жыў і тварыў Уладзімір Караткевіч, разбураецца. Беларуска Юлія, якая нядаўна пабывала там, напісала пра гэта пост. Дзяржаўнае выданне «Гомельская правда» адрэагавала, назваўшы публікацыю ў «Інстаграме» «спланаванай кампаніяй з палітычным падтэкстам», а турботу пра спадчыну пісьменніка «інструментам у чыіхсьці брудных дуках, дубінай ў палітычных бойках».

Нагадаем, што дом Караткевіча знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, мясцовыя ўлады ўжо шмат гадоў не могуць вырашыць пытанне адчужэння сядзібы ў спадчыннікаў. Улады  сем гадоў тамук абяцалі там музей, але драўляны дом нават не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Гэты дом пабудаваў дзед пісьменніка Васіль Грынкевіч яшчэ ў 1914 годзе. Караткевіч прызнаваўся, што нідзе яму так добра не пісалася, як тут. Менавіта ў Рагачове былі створаны або задуманы яго ключавыя творы. Тут ён пачаў пісаць свой знакаміты раман «Каласы пад сярпом тваім».

***

Пакуль рыхтаваўся артыкул ў «Гомельскай правде» адрамантавалі плот каля дома Караткевіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!