Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску

Культура
Фота: фейсбук РВУ "Культура і мастацтва".

Тэлеграм дзяржаўнай беларускамоўнай газеты «Культура» з нядаўняга часу стаў двухмоўным. Цяпер пасты ў ім дублююцца на рускую, чаго раней ніколі не назіралася. Гэты змены ў палітыцы выдання звязваюць з прыходам на пасаду дырэктара ўстановы «Культура і мастацтва» новага кіраўніка — Наталлі Кузняцовай.

Наталля Кузняцова — у мінулым выконвала абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама. Яна замяніла на пасадзе менеджара Віктара Дулевіча, які, у сваю чаргу, быў прызначаны дырэктарам рэдакцыйна-выдавецкай установы толькі ў 2022 годзе.

Дулевіч за час свайго кіравання запомніўся істотным «скарчэннем» штату часопіса «Мастацтва» — супрацоўнікам не працягнулі кантракты; «дасталося» і «Культуры». Але ў нядаўнім інтэрв’ю газеце «ЛіМ» экс-дырэктар установы падымаў пытанне пра ўзбуйненне выдання — у прыватнасці, павелічэнне колькасці палос у газеце «Культура» з 16 да 28. Менеджар дзяліўся планамі, аднак ужо ў наступным месяцы ему не працягнулі кантракт.

Дзяржаўная беларускамоўная газета "Культура" пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску
Міністр культуры Анатоль Маркевіч прадстаўляе калектыву Наталлю Кузняцову. Фота: kultura-info.by.

З чым звязаныя змены? Адказ можна знайсці ў своеасаблівым наказе новаму кіраўніку ад міністра культуры Анатоля Маркевіча, які той агучыў падчас знаёмства Наталлі Кузняцовай з калектывам РВУ «Культура і мастацтва».

«Галоўная задача дырэктара і калектыву — «не толькі ў аб’ектыўным і прафесійным асвятленні працэсаў у культурнай сферы краіны, папулярызацыі творчых дасягненняў нашых выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, але і ў сістэмнай рабоце па фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і падтрымцы сферы культуры, у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення», — сказаў Маркевіч.

Гэта «рэкамендацыя» па «фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў падтрымцы культуры» на дадзены момант спрацавала нечакана. У выдання пачаў змяняцца моўны курс. Пакуль у тэлеграме, але, магчыма, гэта першы «звоночек»?

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: