Дзіцячы фестываль мастацтваў «Залатыя ключы» адбудзецца ў Таронта
Reform.news · 29 мая 2024, 23:21
https://reform.news/dzicjachy-festyval-mastactva-zalatyja-kljuchy-adbudzecca-taronta/У суботу, 1 чэрвеня, фольк-гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» і Згуртаваньне Беларусаў Канады і Oleshka ладзяць у Таронта дзіцячы фэст мастацтваў «Залатыя ключы».
Запрашаюць дзетак і юнакоў выступіць з любымі крэатыўнымі праектамі: спевы, танцы, музыка, мастацтва, кібермастацтва, тэатр, цырк, прыгожае пісьменства і іншае.
Кантакты і рэгістрацыя выступоўцаў: [email protected]
Квіткі — 10 даляраў, а дзеткам уваход вольны!
Дата: 1 чэрвеня
Час: з 17.30 (час мясцовы)
Месца: 524 St. Clarens Ave, Тoronto
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
