Заўтра, 9 снежня, спаўняецца 131 год з дня нараджэння генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае адзначыць свята і прапануе наступную праграму:
12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь);
18.30 – прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “КП 2022” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а);
19.00 – імпрэза “Музыка жыцця” з удзелам салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а). Прагучаць творы Баха, Моцарта, Шапэна, Мендэльсона, Маснэ, Агінскага, Глінкі, Шашына і Рак-Міхайлоўскага. А таксама інструментальныя апрацоўкі песень, дарагіх сэрцу паэта.
Уваход у музей і на імпрэзы вольны.
Адрас музея: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: