Дырэктару Веткаўскага музея не працягнулі кантракт

Интервью
Пётра Цалка. Скан відэа. facebook.com/vetkamuseum

З дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава Пятром Цалкам не працягнулі кантракт. Цяперашні кантракт заканчваецца 1 студзеня.

«Цяжка пачынаць пісаць, але павінен прызнацца. Наперадзе апошні месяц маёй працы ў Веткаўскім музеі. Ён будзе такім жа насычаным і чароўным, як і кожны з 12 папярэдніх перадкалядных гадоў майго служэння музею. Напярэдадні Каляд заўжды верылася ў цуд, але, відаць, не гэтым разам. А можа, я ўжо занадта дарослы, каб верыць у цуды?» – паведаміў дырэктар у сваім пасце.

Пятро Цалка пачаў працаваць у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава яшчэ студэнтам — у верасні 2011 года. Праз некалькі гадоў ён узначаліў Гомельскі філіял музея, а пасля стаў дырэктарам Веткаўскага музея.

Пятро Цалка сам праводзіў экскурсіі па музеі і па Ветцы, ездзіў у экспедыцыі, ініцыяваў новыя праекты. У музеі праходзіць вялікая колькасць мерапрыемстваў — відэалекцыі, экскурсіі, майстар-класы, відэагутаркі, «Гуканне вясны», «Ноч музеяў».

Менавіта пры яго кіраўніцтве ў мінулым годзе была набытая рэдкая ікона Божай Маці, якая з’яўлялася часткай царскіх брамы XIX стагоддзя.

А сёлета быў запушчаны збор на куплю больш ранняга экспаната царскіх брамы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла, які ўдалося знайсці ў прыватнай калекцыі.

Супрацоўнікі музея лічаць, што ў тым, што Веткаўскі музей вядомы далёка за межамі не толькі вобласці, але і краіны, непасрэдная заслуга яго дырэктара. Яго актыўная дзейнасць падняла раённы музей да ўзроўню рэспубліканскага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: