Дырэктарка фестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская зняла сваю першую поўнаметражную дакументальную карціну

Культура
Фота: @eero__koistinen.

Not Made For Politics — такую назву мае новая дакументальная стужка Волі Чайкоўскай — беларускай прадзюсаркі і кіраўніцы фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». Гэта будзе першы поўны метр кінематаграфісткі, над якім яна працавала больш за чатыры гады.

Фільм ствараўся ў капрадукцыі Эстоніі, Францыі і ЗША. Сярод капрадзюсараў заяўлены буйны «гулец» — амерыканскі стрымінгавы сервіс HBO Max.

З пытанняў бяспекі я пакуль шмат пра гэты фільм не распавядаю, — падзялілася з Reform.by Воля Чайкоўская. — Але для мяне гэта кіно — вялікая веха: чатыры гады маёй прадзюсарскай, рэжысёрскай, аператарскай, гукарэжысёрскай працы і курыравання вялікай каманды капрадзюсараў. Гэта каштоўны досвед, часта вельмі складаны, але, безумоўна, пасля якога я магу казаць, што перайшла на новую прыступку.

Больш інфармацыі пра дакументальную карціну мусіць з’явіцца пазней, пасля прэм’еры стужкі над адным з фестываляў. Зараз кіно — на этапе постпрадакшэну.

Not Made For Politics (у фільма пакуль няма беларускай назвы) — не адзіны кінапраект, у які ўключана Воля Чайкоўская. Як прадзюсарка яна працуе над ігравой стужкай Mari, Sweetie эстонскай рэжысёркі Вівіян Садэ (Vivian Säde). Гэтаксама Воля Чаўкоўская — у прадзюсарскай камандзе ігравой карціны War on women эстонскай кінематаграфісткі Марыс Салюмец (Maris Salumets).

У распрацоўцы беларускай фільммейкеркі і персанальны новы праект — гібрыдная дакументальна-ігравая стужка Mono.

Калі шчыра мне хочацца часам зусім сыйсці ў творчасць, — прызнаецца Воля, — бо вельмі стамляешся ад менеджменту і адміністрацыйнай працы. Аднак той жа прадзюсарскі досвед — вельмі каштоўная рэч, гэтыя навыкі — тое, у чым мае асаблівую патрэбу беларускае кіно. Таму прыходзіцца ўсё сумяшчаць.

Паглядзець дэбютны кароткі метр Волі Чайкоўскай можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: