Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos прадставіў сінгл і відэа на яго «Чырвонае неба».
Сінгл стаў анонсам міні-альбому, які выйдзе ўвосень.
«Нашая песня «Чырвонае неба» адлюстроўвае наш цяперашні момант у жыцці, такі даволі вар’яцкі, можна сказаць. Пасля «Еўрабачання» адбываецца вельмі шмат усяго. І наша музыка, якая з’явілася, добра перадае наш эмацыянальны стан. Хаця мы самі нават не ведалі, што гэта будзе такі шалёны трэк», — распавяла Niczos «Беларускаму Радыё Рацыя».
«Стан мой – не глядзець назад», — з такіх слоў пачынаецца кампазіцыя. Здымкі адбываліся ў жывапіснай атмасферы падляшскай вёскі.
Sw@da x Niczos – дуэт з Падляшша, які спалучае традыцыйныя народныя песні з сучаснай танцавальнай электронікай. Самі музыкі называюць свой стыль «Podlasie bounce». Тут можна пачытаць размову з музыкамі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram