Дуэт Niczos x Sw@da выпусціў новы трэк «Высоко летаю» на падляскай гаворцы
Reform.news · 3 марта 2024, 16:25
https://reform.news/dujet-niczos-x-sw-da-vypusci-novy-trjek-vysoko-letaju-na-padljaskaj-gavorcy/1 сакавіка дуэт польска-калумбійскага прадзюсара Sw@da і падляскай спявачкі Нікі Юрчук (Niczos) Sw@da x Niczos прэзентавалі новы відэакліп «Высоко летаю».
Аўтарам словаў на падляскай гаворцы стала Ніка Юрчук (Niczos). Дзяўчына, якая родам з Бельска, пачала займацца традыцыйнымі мясцовымі спевамі ў фальклорным калектыве «Жэмэрва». Яна салістка польска-беларускага ансамбля «Hajda Banda», які выконвае традыцыйныя танцы і песні Заходняй Беларусі, Падляшша і Палесся Усходняй Польшчы.
Выпадковая сустрэча на фестывалі з польска-калумбійскім прадзюсарам Sw@da прывяла да стварэння дуэта, які спалучае, здавалася б, неспалучальнае — рэп, лацінскія матывы і традыцыйны падляскі спеў. Музыкі знаходзяць натхненне ў традыцыйных мелодыях Падляшша, актуалізуючы старажытную традыцыю і ствараючы ўнікальны аповед пра падляскую ідэнтычнасць.
Для свайго відэакліпа музыкі выкарысталі запіс з выступу дуэта на беларускім фэсце «Варушняк».
Як і ў папярэдніх сваіх кампазіцыях — рэп-сесіі з падляскай вёскі «Chadzu ya» і «Trava murava» і іншых — новая песня натхнёная беларускім фальклорам, яна — пра няшчаснае каханне.
У сацсетках Niczos паведаміла, што песня стане часткай альбома, які хутка з’явіцца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
