Рэп-сесія з падляскай вёскі. Трэк «Chadzu ya» на падляскай гаворцы набірае папулярнасць у беларусаў

Главное
Скрын з відэа.

Sw@da x Niczos — гэта дуэт польска-калумбійскага прадзюсара і падляскай спявачкі Nika Jurczuk. У сваім праекце яны змешваюць хіп-хоп, традыцыйныя спевы і падляскую культуру.

Так, Niczos спявае на падляскай гаворцы, якую цудоўна разумеюць беларусы. «Chadzu ya» — не першы трэк, запісаны Sw@da x Niczos за апошні час, але «Chadzu ya» — новая кампазіцыя, якая толькі за чатыры дні набрала каля 5 тысяч праглядаў.

Падля́шша, ці Падля́сьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, а потым у складзе Кароны Каралеўства Польскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі. Пасля раздзелу Рэчы Паспалітай Падляшша ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, але пасля Рыжскай дамовы адышло да Польшчы. У верасні 1939 года большая частка рэгіёну стала часткай СССР, але пасля Другой Сусветнай вайны Сталін аддаў рэгіён зноў Польшчы. Паводле перапісу насельніцтва ў 2002 годзе ў Падляскім ваяводстве (Паўднёвае Падляшша) пражывае 46 400 чалавек, якія называюць сябе беларусамі. Падляская гаворка ўтрымлівае беларускія і ўкраінскія словы і вельмі набліжана да дыялектаў, распаўсюджаных на беларускім Палессі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: