Для большасці гараджан беларуская мова не з’яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці — незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Культура
Янка Купала і Якуб Колас. Фота: pinterest.com

Незалежныя сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч падрыхтавалі даследаванне «Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе».

Даныя збіраліся з дапамогай анлайн-апытання сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце 18–64 гадоў.

Наша ідэнтычнасць неманалітная, нас не аб’ядноўвала рэлігія, а цяпер не яднае беларуская мова — толькі чатыры працэнты апытаных назвалі яе маркерам беларускай ідэнтычнасці. Пры гэтым 63% жыхароў Беларусі лічаць беларускую мовай роднай, але пастаянна карыстаюцца – толькі 11%.

Сацыёлагі выдзяляюць пяць групаў людзей у стаўленні да нацыянальнай самасвядомасці: «свядомыя» (11%), для якіх важныя беларускія мова і культура, дасавецкая гісторыя; «савецкія» (24%) — для іх важныя савецкая спадчына і арыентацыя на Расію, «тыя, хто фармуецца» (25%), тут пераважае моладзь, для гэтай групы характэрная цікавасць да абодвух праектаў, «абыякавыя» (32%), «русіфікаваныя» (7%).

Цікава, што ў гэтых групах у параўнанні з 2022 годам амаль на 20 працэнтаў стала больш «абыякавых» (13 працэнтаў у 2022 годзе), крыху зменшылася колькасць «савецкіх» — на 5 працэнтаў.

Самыя цікавыя вынікі тычыліся двух пытанняў: «Як выглядае культурнае спажыванне беларусаў?», «Які насамрэч уплыў рускай культуры?»

Тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў з розных сегментаў – гэта «Песняры», Купала і Колас, дранікі, «Камунарка», БелАЗ.

Расійскі ўплыў у культурным спажыванні беларусаў не з’яўляецца дамінуючым. У кіно і ў музыцы дамінуе хутчэй заходні і беларускі кантэнт.

Беларускую мову — як маркер ідэнтычнасці — згадалі толькі 3 працэнты апытаных.

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Прыкладна палова беларускіх гараджан хацелі б, каб распаўсюд беларускай мовы быў бы на тым самым узроўні, што і цяпер, паколькі для іх мова не з’яўляецца важнай часткай ідэнтычнасці.

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

 

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Для большасці гараджан беларуская мова не з'яўляецца маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці - незалежныя сацыёлагі агучылі вынікі апытання

Нагадаем, што летам 2024 на канферэнцыі «Новая Беларусь» прайшла дыскусія на тэму «Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе: як захаваць і ўмацаваць»

На ёй іншы сацыёлаг Генадзь Коршунаў нагадаў, што, па-першае, ідэнтычнасць — гэта працэс, сёння — асабліва зменлівы. І за апошнія пяць гадоў беларуская ідэнтычнасць прайшла праз некалькі хваляў сэнсаў. Па-другое, беларуская ідэнтычнасць не маналітная. Як мінімум, можна казаць пра нацыянальную і савецкую ідэнтычнасці, і нейкія іх прамежкавыя варыянты.

Што тычыцца развіцця беларускай мовы, то самы просты спосаб падняць яе прэстыж — патлумачыў Сяргей Будкін, — ствараць якасны кантэнт.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости