«Італьянскае заканадаўства дазваляе дзяржаўным установам прасіць аплату за ўзнаўленне важных твораў мастацтва, незалежна ад іх аўтарскага статусу», — піша Artnet.
Італьянскі суд вынес рашэнне на карысць галерэі Фларэнтыйскай Акадэміі мастацтваў у сваім пазове супраць выдавецтва Edizioni Conde Nast, якое выкарыстоўвала выяву Давіда Мікеланджэла без дазволу.
Паведамляецца, што выдавец спраецыяваў твар Давіда на галаву мадэлі для фатаграфіі, якая з’явілася на вокладцы аднаго з часопісаў выдавецтва. Аднак кампанія не атрымала ліцэнзію ад галерэі, якой належаць правы на выяву знакамітай 500-гадовай скульптуры, хоць твор мастацтва і з’яўляецца грамадскім здабыткам.
Галерэя назвала выкарыстанне выявы Давіда ў часопісе «падступным і зламысным», а дзеянні выдаўца «зневажальнымі» ў адносінах да твора мастацтва.
Суд Фларэнцыі пастанавіў, што выдавец павінен выплаціць музею дзве асобныя сумы: 20 000 еўра за ліцэнзійны збор і яшчэ 30 000 еўра за тое, што выява Дэвіда была скажоная для часопіса.
Сесілія Холберг, дырэктарка Галерэі Акадэміі, назвала гэтае рашэнне «вялікім дасягненнем» для ўстановы.
«Я высока цаню рашэнне суда Фларэнцыі па справе «Давіда» Мікеланджэла, якое прызнае прынцып права на выяву культурнай спадчыны, — сказаў міністр культуры Італіі Джанара Санджуліяна. — Варта падкрэсліць, што выкарыстанне ў камерцыйных мэтах культурных каштоўнасцяў павінна быць платным, і павінна быць бясплатным для выяў, прызначаных для адукацыйных і навучальных мэтаў. Суцяшае, што суддзі думаюць гэтак жа, як і Міністэрства культуры«.
Гэта не першы выпадак, калі італьянская ўстанова звяртаецца ў суд з-за выяваў вядомых твораў мастацтва. Раней у гэтым годзе Галерэя Акадэміі ў Венецыі падала пазоў супраць нямецкай кампаніі па вытворчасці цацак Ravensburger з-за галаваломкі з выявай культавага малюнка Леанарда Да Вінчы «Вітрувіянскі чалавек». Суд вынес рашэнне на карысць музея і забараніў Ravensburger выпускаць свой прадукт.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: