«Давайце вызначаць свой беларускі час разам»: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае да абмеркавання новага календара святаў

Культура
Абмеркаванне новагаа каляндара ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: сацсеткі АПК.

У Варшаве адбылася прэзентацыя новага беларускага календара, падрыхтаванага Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Па словах ініцыятараў, гэта не проста пералік памятных дат, а спроба пераасэнсаваць сімвалічныя каардынаты беларускага жыцця і стварыць каляндар, які будзе фармавацца самім грамадствам.

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі падкрэсліў, што новая ініцыятыва павінна стаць гістарычным інструментам для самавызначэння беларусаў, а не чарговым спускам «зверху»:

«Пытанне ўвядзення новага календара — гэта пра сімвалічныя каардынаты нашага жыцця і свядомасці. Пра тое, хто і як нам навязвае гэту сетку — дзяржава зверху ці сама супольнасць гатовая рабіць гэта знізу».

Каляндар аб’ядноўвае важныя падзеі, памятныя дні і культурныя традыцыі Беларусі.

Напрыклад, у календары адзначаны: Дзень нязломнасці (2 лютага), Пурым (3 сакавіка), Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі (26 красавіка), Дзень памяці і прымярэння (8 траўня), Дзень Еўропы (9 траўня), Міжнародны дзень роўнасці (дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй) (17 траўня), Ісламскі новы год (16 чэрвеня), Дзень беларускай культуры (7 ліпеня), Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю (9 жніўня).

Павел Баркоўскі адзначыў, што прапанаваны каляндар — адкрыты праект, які будзе развівацца разам з грамадствам:

«Мы гатовыя прыслухоўвацца да меркаванняў людзей, карэктаваць уключэнне ці выключэнне дат. Важна, каб у вызначэнні календара беларускага жыцця ўдзельнічала ўся супольнасць, асабліва інтэлектуалы і эксперты».

Падчас прэзентацыі адбылося абмеркаванне прапанаваных дат і канцэпцыі календара. Паводле Баркоўскага, асабліва каштоўнымі былі меркаванні вядомых беларусаў, якія выказалі і станоўчыя водгукі, і крытычныя заўвагі:

«Дыскусіі пра дэкаланізацыю і дэкамунізацыю нашай грамадскай думкі заўсёды плённыя. Мы ўдзячныя ўсім, хто ўжо далучыўся да абмеркавання».

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні заклікае ўсіх беларусаў спампоўваць каляндар і дасылаць свае прапановы, каб зрабіць праект максімальна прадстаўнічым і адпаведным нацыянальным інтарэсам:

«Давайце вызначаць свой беларускі час разам», — падкрэсліў Павел Баркоўскі.

Пісаць можна ў паведамленні Інстаграма Прадстаўніцтва, альбо на пошту [email protected].

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости