Да выставы «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка

Культура
На фота Кобрынскі строй. Заходняе Палессе. Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя. Строй замужняй жанчыны з галаўным уборам "плат” вёскі Яромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Фрагмент фотаздымка аўтарства Міхася Раманюка.

Міхась Раманюк – беларускі навукоўца, этнограф, мастацтвазнаўца, які на працягу свайго жыцця займаўся зборам этнаграфічнай спадчыны. Ён правёў дзясяткі этнаграфічных экспедыцый, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Дзякуючы Міхасю Раманюку сёння ў мастацтве і культуры Беларусі ёсць такія альбомы, як “Беларускае народнае аддзенне”, “Беларускія народныя крыжы”, засталося шмат багатага літаратурнага, візуальнага і этнаграфічнага матэрыялу пра традыйную культуру беларусаў. У верасні ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”, у якой у тым ліку выстаўляюцца фатаграфіі з экспедыцый беларускага даследчыка. Зараз да выставы была выпушчана і серыя паштовак з фотаздымкамі аўтарства Міхася Фёдаравіча  – і гэта не толькі камерцыйная прапанова, а адкрыццё архіваў вядомага вучонага.

Пра публікацыю паштовак паведаміў у сваіх сацстеках Дзяніс Раманюк – фатограф, выдавец, мастак і сын беларускага этнографа. Ён адзначыў, што ў серыі шаснаццаць каляровых фотаздымкаў: ён прадаставіў іх са сваёй прыватнай калекцыі.

Да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка
Фота: Міхась Раманюк. З калекцыі паштовак.

У падтрымку свайго праекта “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” цікавым урыўкам з дзённіка Міхася Раманюка падзяліўся Нацыянальны мастацкі музей. Прывядзем гэты фрагмент цалкам:

«Успамінае Самасюк Усціння Ануфрыеўна 1896 года нараджэння з Камянецкага раёна, як давялося ёй у 20-х гадах XX сагоддзя быць на вяселлі ў вёсцы Яромічы Кобрынскага раёна і назіраць іншыя, чым у іх, традыцыі касцюма:

«У нас зусім інша ўбранне, хоць і блізка жывем. У нас усё фарбавана, у іх не. Нават спадніц не фарбавалі. У адным белым хадзілі, я думала, што яны ў адных рубашках ходзяць. Сарочкі доўгія паяскамі падпаясаныя. Толькі на грудзях чырвоныя стужкі і пацеркі на грудзях. На галовах бабы платы завівалі, маладыя белыя хусткі … Расказваюць даўнюю гісторыю як на адным з вяселляў плат да галавы маладой прышпылілі прама да скуры, а яна цярпела, думаючы, што так і патрэбна. Да цела прышчапілі плат».

Да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка
Фота: Міхась Раманюк. З калекцыі паштовак.

Увогуле ў экспазіцыі “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” у музеі прадстаўленыя творы традыцыйнага беларускага ткацтва, беларуская арыгінальная і тыражная графіка, беларускі жывапіс са збору ўстановы. Акрамя таго, дапаўняюць выставу творы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра рамёстваў, Сенненскага Дома рамёстваў, Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

Да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка
Фота: Міхась Раманюк. З калекцыі паштовак.
Да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка
Фота: Міхась Раманюк. З калекцыі паштовак.

Куратарамі выставачнага праекта выступілі Вікторыя Пракошына і Наталля Равуцкая, навуковыя супрацоўнікі навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага.

Мяркуем, выстава стала працягам слыннага праекта “Жаночы род” куратара Дзмітрыя Салодкага, які на працягу мінулага года карыстаўся нязменнай увагай наведвальнікаў.

Уласна, выстава “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” будзе працаваць да 11 снежня.

Да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Мінску выпусцілі серыю паштовак з фотаздымкамі аўтарства слыннага этнографа Міхася Раманюка
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота з сацсетак.

Паштоўкі аўтарства слыннага навукоўцы Міхася Раманюка можна набыць у краме музея і “Акадэмкнізе”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: