Да стагоддзя Васіля Быкава Скарынаўская бібліятэка ў Лондане зладзіла выставу — фотафакт

Культура
Фота: facebook/skaryna

Да стагоддзя Васіля Быкава бібліятэка выставіла сваю калекцыю мастацкіх твораў, публіцыстыкі, успамінаў і інтэрв’ю пісьменніка. Тут і першая ягоная аповесць «Жураўліны крык» (1960), якая прынесла Быкаву прызнанне, і мюнхенскае выданне «Мёртвым не баліць» (1965), надрукаванае тарашкевіцай, і славутае непадцэнзурнае выданне гэтай аповесці, адноўленае пасля смерці аўтара па ягоным чарнавіку.

Да стагоддзя Васіля Быкава Скарынаўская бібліятэка ў Лондане зладзіла выставу - фотафакт
Фота: facebook/skaryna

Бібліятэка паказала і пераклады быкаўскіх твораў на ангельскую, нямецкую і іншыя мовы, а таксама яго малюнкі з «Лістоў у Хельсінкі».

Васіль Быкаў наведаў Скарынаўскую бібліятэку ў траўні 1986 года. Тады ён падпісаў для яе чытачоў два асобнікі кнігі «Знак бяды».

Да стагоддзя Васіля Быкава Скарынаўская бібліятэка ў Лондане зладзіла выставу - фотафакт
Фота: facebook/skaryna

Нагадаем, што стагоддзе Васіля Быкава адзначаецца 19 чэрвеня 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: