Да Ночы музеяў абяцаюць адкрыць Музей маляванкі ў Заслаўі

Главное
Фота: zaslaue.by.

«Сёння наш Музей беларускай маляванкі афіцыйна пачаў свой «жыццёвы шлях». Сёння прайшла яго прыёмка камісіяй, і вось-вось музей адамкне дзвёркі для сваіх сяброў!» — паведамляецца на старонцы Facebook гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Ідэя стварэння Музея беларускай маляванкі на базе «Заслаўя» існуе ўжо даўно. Згадаць толькі, што першым прадметам, які патрапіў у музей-запаведнік, быў менавіта «маляваны дыван» працы Язэпа Драздовіча.

За гады існавання музея-запаведніка назапашана больш за 260 артэфактаў, у тым ліку самая прадстаўнічая калекцыя Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. А таксама каля 180 сапраўдных аўтэнтычных народных дываноў.

На сайце гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» новая ўстанова апісваецца як «першы і адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны традыцыйнаму роспісу маляваных дываноў».

На адкрыццё новага музея запрашаюць у пятніцу, 19 мая. Дэталі абяцаюць раскрыць пазней.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: