Тэатральны крытык, рэжысёр, культурны дзеяч трагічна загінуў 18 снежня мінулага года.
5 лютага Аляксею Стрэльнікаву споўнілася б 40 гадоў.
Напярэдадні яго юбілею бацька тэатральнага крытыка стварыў сайт памяці Аляксея Стрэльнікава.
«Нагадаем першыя радкі біяграфіі. Аляксей нарадзіўся 5 лютага 1983 года. Праз тыдзень яму магло быць СОРАК гадоў. Давайце ўспомнім яго 5 лютага добрым словам. Дзякуй», — піша ініцыятар сайту. Ідэя ў яго нарадзілася яшчэ падчас пахавання, калі ўбачыў, як шмат людзей прыйшло развітацца з яго сынам.
На галоўнай старонцы змясцілі першае інтэрв’ю, дасланае на сайт, яно дадзена з нагоды конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі WriteBox, у якім Аляксей вызначае крытэрыі добрай драматургіі.
Таксама можна паглядзець падборку фатаграфій, прадстаўленых жонкай Аленай Іванюшанка, пазнаёміцца з тэатральнымі праектамі Аляксея ў адпаведным раздзеле, прачытаць вершы бацькі, прысвечаныя сыну.
Сайт яшчэ знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, ён дапаўняецца матэрыяламі, якія просяць дасылаць на воблака Аляксея і на электронны адрас адміністрацыі сайта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: