У фэйсбук-суполцы, прысвечанай гораду Магілёву, выклалі відэа, на якім штучны інтэлект ажывіў гістарычныя віды горада. Відэа зроблена са старых здымкаў розных гадоў, у тым ліку з архіва музея гісторыі Магілёва.
У абмеркаванні заўважылі асобныя недасканаласці, аднак горад атрымаўся вельмі атмасферным.
Нагадаем, што нядаўна ажывілі старыя гістарычныя фотаздымкі Мінска і скампанавалі відэаролік «Minsk 100 years ago».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!