Ці варта перапахаваць Максіма Багдановіча ў Мінску? Павел Латушка актуалізуе пытанне, якое ўздымаў яшчэ ў бытнасць міністрам культуры

Культура
Скульптура на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце. Фота: wikimapia.org,

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка ў сваім блогу распавёў пра ідэю перапахавання парэшткаў беларускага паэта, якая ўзнікла, калі грамадскі дзеяч быў на пасадзе міністра культуры з 2009 па 2012 гады. Пытанне тады ўздымалася на ўзроўні амбасадара Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі і ўкраінскіх міністраў. Сёння прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету актуалізаваў гэту ідэю.

«Максім Багдановіч памёр у Ялце — гэта Украіна. З ідэяй перапахавання Максіма Багдановіча да мяне звярнуўся адзін з маіх папярэднікаў на пасадзе міністра — паважаны чалавек у культурных колах. Мы пачалі абмяркоўваць і сышліся на меркаванні пра тое, што перапахаванне Максіма Багдановіча магло б быць аднаўленнем гістарычнай справядлівасці, моцнай і нацыянальна ўздымнай падзеяй для беларускага грамадства», — успамінае Павел Латушка.

Ці варта перапахаваць Максіма Багдановіча ў Мінску? Павел Латушка актуалізуе пытанне, якое ўздымаў яшчэ ў бытнасць міністрам культуры
Скрын відэа.

«Шмат было аргументаў і за, і супраць — думаю, прадстаўнікі абодвух меркаванняў знойдуцца і сёння, — дадае кіраўнік НАУ, — але ж гэта быў шанец для беларускай культуры — пахаваць Багдановіча на яго Радзіме, пра якую ён столькі пісаў, пра якую столькі марыў».

З просьбай, каб адбыліся перамовы па адпаведным пытанні з уладамі і міністэрствам культуры Украіны, Павел Латушка тады накіраваў ліст да амбасадара Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі. Уздымалася тэма і падчас перамоваў з украінскімі міністрамі.

«Гэта быў складаны працэс, складаныя размовы, якія, на жаль, тады рэалізаваць у практыцы не ўдалося», — канстатуе палітык.

Адной з перашкодаў, са слоў Паўла Латушкі, у гэтай справе стаў стан мемарыялу — пліта над магілай была перасунута ў выніку землятрусу. Так яму казалі даследчыкі.

«На 100% сказаць, што там быў пахаваны Максім Багдановіч, было немагчыма. Трэба было рабіць экспертызу, аналіз ДНК, і гэта ўжо была іншая гісторыя, — дадае грамадскі дзеяч. — На жаль, усё ж такі гэта не атрымалася, але гэта не значыць, што гэта немагчыма зрабіць у будучым — пачынаючы з ДНК і заканчваючы магчымасцю перапахавання».

Ці варта перапахаваць Максіма Багдановіча ў Мінску? Павел Латушка актуалізуе пытанне, якое ўздымаў яшчэ ў бытнасць міністрам культуры
Магіла Максіма Багдановіча ў Ялце. Фота: wikimapia.org.

Так ці варта перапахаваць парэшткі беларускага класіка ў Мінску? — Павел Латушка актуалізуе сваю колішнюю ідэю і звяртаецца да меркавання грамадскасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: