«ЧынЧыны» прэзентавалі новы хіт Алены Жалудок са шматзначнай назвай «Узда»

Культура
Скрыншот з відэа.

«Мотаешь на ус? Да! Входишь во вкус? Да! Ты беларус? Да! Это Узда!» – так гучыць прыпеў у новым музычным хіце Алены Жалудок, кліп на які сёння быў прадстаўлены на YouTube-канале «ЧынЧынЧэнэл».

Пасля прагляду відэа ў рэжысуры Андрэя Кашперскага можна сказаць адно: калі «Шчучыншчына» па настроі распавядала пра, у пэўным сэнсе, эйфарычны 2020 год, то «Узда» сведчыць пра цяжкі і страшны 2025-ты. Знаёмая стылістыка аргатрэшу, у якой створаны кліп, дазваляе рэжысёру перадаць усе адценні вусцішнай радасці.

«Огнями сверкает Дом Быта. Несёт лёгкий бриз водоём. Звучит саксофон в диско-баре «Орбита». Мы в городе лучшем живём!» – спявае Алена Жалудок і ажно плача ад замілавання.

Аўтарамі кампазіцыі са шматзначнай назвай выступілі Міхаіл Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская.

У кліпе здымаліся: уласна Алена Зуй-Вайцяхоўская, Ілья Чабоўскі, Людміла Ніжэльская, Сяргей Пукст, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Ясеневіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости