Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг… Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы

Культура
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

У Варшаве адкрылася кнігарня Kamunikat.shop — сумесны праект Фонду Kamunikat і Цэнтра беларускай салідарнасці. Кнігарня размясцілася ў памяшканнях ЦБС па адрасе ul. Oleandrów 6/2.

У кнігарні будуць прадавацца не толькі кнігі ад выдавецтва Kamunikat.org (іх пакуль каля 70). На дадзены момант прадстаўлены больш за 500 найменняў кніг 14 беларускіх выдавецтваў.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Таксама плануюцца сустрэчы з беларускімі аўтарамі, як расказаў на ўрачыстым адкрыцці кнігарні яе сузаснавальнік (і ініцыятар фонду kamunikat.org) Яраслаў Іванюк. Паводле яго словаў, тут будуць рэгулярна праходзіць сустрэчы з літаратарамі, прэзентацыі новых кніг, а таксама тых выданняў, якія ў свой час былі абыдзены ўвагай.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Адметнасць кнігарні ў тым, што тут будуць шырака прадстаўлены кнігі, выдадзеныя беларускай нацыянальнай меншасцю. Сябра ўправы Фонду Kamunikat і прадстаўніца Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк расказала пра важнасць яднання высілкаў і нацыянальнай меншасці на Беласточчыне, і беларускіх эмігрантаў.

Таму сярод 14 выдавецтваў у кнігарні прадстаўлены Цэнтр беларускай культуры, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» і «Музей малой бацькаўшчыны» ў Студзіводах. Гэтыя кнігі часта прысвечаны жыццю на беларуска-польскім памежжы, сярод іх сустракаюцца польскамоўныя выданні, якія можна будзе ўбачыць на паліцах.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Намеснік старшыні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пакрэсліў важнасць таго, што беларуская меншасць і беларуская дыяспара разам рэалізуюць гэты культурніцкі праект.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Дырэктар кірмаша гістарычнай кнігі і прадстаўнік Fundacji Historia i Kultura Вальдэмар Міхальскі паведаміў бліжэйшыя выдавецкія навіны: чарговы салон незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» адкрыецца на Міжнарожным кніжным кірмашы ў Варшаве, які пройдзе на Нацыянальным стадыёне з 28 па 31 мая. 29 мая а 14 гадзіне там чакаецца госць – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Кнігарня Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Уладзімір Арлоў прэзентаваў на адкрыцці кнігарні шостае выданне «Імёнаў Свабоды», што выйшла дзякуючы «Камунікату». У кнізе змешчана 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі.

Кніга выдатна аформлена, яе новы фармат прывёў да таго, што на разгортах сустракаюцца два героі ці гераіні і ўступаюць у дыялог. «Гэта надае кнізе новыя сэнсы і новую якасць, — патлумачыў Уладзімір Арлоў. — Эмілія Плятэр пераглядаецца і вядзе маўклівы дыялог з яшчэ адным героем паўстання 1830-31 гадоў Міхалам Валовічам. Сустракаюцца паўстанцы 1863, бацькі БНР. Уладзімір Караткевіч і Ларыса Геніюш».

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
«Імёны свабоды» Уладзіміра Арлова ў кнігарні Kamunikat.shop. Фота: reform.news

Рыхтуецца другая частка выдання, якая сёлета пабачыць свет.

«Той, хто прагне свабоды і за яе змагаецца, часта не дажывае да паважных гадоў, часта чакае свабоды не ў самых камфартабельных памяшканнях, таму тут шмат трагічных лёсаў, Але калі вы яе прачытаеце, вы пераканаецеся, што гэта кніга вельмі аптымістычная, таму што яна сведчыць пра тое, што тых, хто прагне і змагаецца за свабоду, ва ўсе часы было вельмі шмат», — падсумаваў Уладзімір Арлоў.

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг... Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы
Уладзь Кобец, Ілона Карпюк, Яраслаў Іванюк на ўрачыстым адкрыцці кнігарні. Фота: reform.news

Кнігарня працуе па адрасе: ul. Oleandrów 6/2 (metro Politechnika)

  • з панядзелка па пятніцу з 15:00 да 19:00;
  • у суботу з 10:00 да 15:00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.