«Частковы дэмантаж неналежных апорных канструкцый»: Гродзенскі гарвыканкам пракаментаваў знос аўтэнтычных казармаў на Шчорса

Культура
У Гродна зносяць арыгінальны будынак былой "Аляксандраўскай казармы" ХІХ стагоддзя па вуліцы Шчорса,2. Фота: t.me/urbanhrodna.

Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама дала каментар тэлеканалу «Гродно Плюс» з нагоды зносу «Аляксандраўскіх казармаў» ХІХ стагоддзя. На стадыі падрыхтоўчых работ была выяўлена неадпаведнасць нарматывам апорнай здольнасці сцен існуючага будынка, зазначылі чыноўкі. Гаворачы простымі словамі, цэгла згубіла свае уласцівасці, дадаюць улады.

Нагадаем, што арыгінальныя будынкі былых царскіх казармаў планавалі перабудаваць пад элітнае жытло. Кампанія-забудоўшчык — брэсцкі «Палессежылбуд» — у 2022-2023 гадах распрацавала праект рэканструцыі ваеннага гарадка і хацела зрабіць з аўтэнтычнага комплексу клубныя дамы ў тры і чатыры паверхі замест двухпавярховых, таксама пашырыць аконныя праёмы ў будынках. Прапановы абмяркоўваліся грамадскасцю і выклікалі перасцярогі адмыслоўцаў, якія казалі, што пашырэнне тых жа аконных праёмаў можа змяніць характарыстыку нясучых канструкцыяў і прывесці да аварыйнасці.

Сёння стала вядома пра пачатак зносу будынкаў. Дакладней — на фотаздымку зафіксавана знішчэнне казармы па адрасе Шчорса, 2.

«Частковы дэмантаж неналежных апорных канструкцый»: Гродзенскі гарвыканкам пракаментаваў знос аўтэнтычных казармаў на Шчорса
Цяпер замест будынка шараговай гістарычнай забудовы — груда цэглы. Фота: t.me/urbanhrodna.

Сітуацыю «Гродно Плюс» праз каментар чыноўнікаў апісвае так.

Праектам было прадугледжана з’яўленне гаражоў у цокальным паверсе, але ўжо на стадыі падрыхтоўчых работ была выяўлена неадпаведнасць нарматывам апорнай здольнасці сцен існуючага будынка. Гаворачы простымі словамі, цэгла згубіла свае ўласцівасці — дадзены факт пацвердзіла атэставаная на правядзенне даследаванняў кампанія. Дадзены факт не мог пацвердзіць бяспеку рэканструяванага аб’екта, бо без таго слабыя канструкцыі дадаткова нагружаліся.

Адзначаецца, што праект рэканструкцыі «Палессежылбуд» двойчы разглядаўся на архітэктурна-горадабудаўнічай радзе горада і атрымаў узгадненне гарадскога і абласнога камітэта архітэктуры і будаўніцтва, а гэтаксама станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы па Гродзенскай вобласці.

Пры гэтым дадаецца, што новае праектнае рашэнне прадугледжвае частковы дэмантаж неналежных апорных канструкцый.

То-бок, тое, што сёння гродзенцы ўбачылі на вуліцы Шчорса, падаецца як «частковы дэмантаж».

Далей плануецца зноў пабудаваць будынак з захаваннем габарытаў і характару архітэктуры існуючага будынка. Пры гэтым для абліцоўвання аб’екта будзе выкарыстоўвацца цэгла, якая захавалася ад разборкі будынка. Яна мусіць прайсці праверку на марозастойкасць і апорныя здольнасці.

Уся гэта рыторыка не можа пазбавіць ад уражання, што пад праект элітнага комплексу «Палессежылбуда» і была запушчана працэдура так званага «частковага дэмантажу». Прасцей было разбурыць казарму, чым улічваць уласцівасці «шараговай гістарычнай забудовы», якой з’яўляецца аўтэнтычны ансамбль ХІХ стагоддзя, і захаваць яе з далейшым выкарыстаннем.

Тэлеграм-канал «Спадчына», які ў фокус сваёй увагі бярэ архітэктурную спадчыну, заклікае пісаць патрабаванне спыніць знішчэнне культурных каштоўнасцей і прыцягнуць датычных да крымінальнай адказнасці па артыкуле 344 КК «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей або культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці».

Індывідуальны зварот можна даслаць на элетронным рэсурсе обращения.бел.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: