У Гродна зносяць былыя казармы ХІХ стагоддзя, якія планавалі перабудаваць пад элітнае жытло

Разное
У Гродна зносяць арыгінальны будынак былой "Аляксандраўскай казармы" ХІХ стагоддзя па вуліцы Шчорса,2. Фота: t.me/urbanhrodna.

Адзін са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі — так званыя «Аляксандраўскія казармы» ХІХ стагоддзя ў Гродна — сёння пачалі зносіць, піша тэлеграм-канал Urban Hrodna. Фотаздымкі з вуліцы Шчорса, дзе знаходзіліся аўтэнтычныя будынкі, а цяпер стаіць пыл ад разбуральных працаў, даслаў тэлеграм-каналу чытач.

Цікава, што літаральна два гады таму былыя царскія казармы хацелі перарабіць пад элітнае жытло. Кампанія-забудоўшчык — брэсцкі «Палессежылбуд» — прадставіла праект, які актыўна абмяркоўваўся грамадскасцю з 2022 па 2023 гады. Праектоўшчык планаваў «рэканструяваць» ваенны гарадок у клубныя дамы, дзе будучыя жыхары мелі б магчымасць выбіраць сабе суседзяў, а інфраструктура комплексу магла б уключаць камінную залу, басейн, сауну, курыльню, фітнес-залу, більярдавую, артэзіянскую свідравіну, і гэтак далей.

У Гродна зносяць былыя казармы ХІХ стагоддзя, якія планавалі перабудаваць пад элітнае жытло
Арыгінальныя будынкі казармаў планавалі перарабіць у элітную нерухомасць. Так выглядаў праект кампаніі-забудоўшчыка «Палессежылбуд». Фота: t.me/urbanhrodna.
У Гродна зносяць былыя казармы ХІХ стагоддзя, якія планавалі перабудаваць пад элітнае жытло
Арыгінальныя будынкі казармаў планавалі перарабіць у элітную нерухомасць. Так выглядаў праект кампаніі-забудоўшчыка «Палессежылбуд». Фота: t.me/urbanhrodna.

Адно «але»: «Палессежылбуд» хацеў змяніць арыгінальныя аконныя праёмы будынкаў на 1-м і 2-м паверхах, што выклікала нязгоду адмыслоўцаў. Па меркаванні апошніх, пашырэнне аконных праёмаў магло змяніць характарыстыку нясучых канструкцыяў і прывесці да аварыйнасці.

Улетку 2023-га на аб’екце пачаліся будаўнічыя працы, але восенню справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) перабудовы казармаў зноў выставілі на абмеркаванне. «Палессежылбуд» не толькі не змяніў сваё рашэнне наконт вокнаў, а і прапанаваў новы праект, у якім вырасла колькасць паверхаў і кватэр: будынкі казармы з двухпавярховых ужо планавалі перарабіць на трохсекцыйныя, трох- і чатырохпавярховыя.

Сёння Urban Hrodna канстатаваў пачатак зносу арыгінальных будынкаў. «Відаць, так прасцей рэканструяваць», — з горыччу падсумоўвае ўбачанае на фотаздымках каманда рэсурса.

Важна, што казармы ахоўваліся як шараговая гістарычная забудова, і значыць віноўных, згодна з беларускім заканадаўствам, можна прыцягнуць да адказнасці. Тэлеграм-канал «Спадчына», які таксама ў фокус сваёй увагі бярэ архітэктурную спадчыну, заклікае пісаць патрабаванне спыніць знішчэнне культурных каштоўнасцей і прыцягнуць датычных да крымінальнай адказнасці па артыкуле 344 КК «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей або культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці».

У Гродна зносяць былыя казармы ХІХ стагоддзя, якія планавалі перабудаваць пад элітнае жытло
Цяпер замест будынка шараговай гістарычнай забудовы — груда цэглы. Фота: t.me/urbanhrodna.

Індывідуальны зварот можна даслаць на электронным рэсурсе обращения.бел.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: