Былы гендырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі ўзначаліў мінскі «Кінавідэапракат»

Культура
Фота: zviazda.by.

Новая пасада колішняга гендырэктара кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзіміра Карачэўскага стала вядомая на прэс-канферэнцыі з нагоды прэм’еры новай ваеннай стужкі «Беларусьфільма» «Час вяртацца». На сустрэчы Карачэўскі быў прадстаўлены як гендырэктар мінскага «Кінавідэапраката».

Пры гэтым былы кіраўнік мінскай кінапракатнай сеткі Павел Скалабан цяпер значыцца намеснікам гендырэктара Нацыянальнай кінастудыі Юрыя Аляксея, заўважыў тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

Нагадаем, што ў даробку Юрыя Аляксея да працы на «Беларусьфільме» — кіраванне камунальным унітарным прадпрыемствам «Гроднааблкінавідэапракат». Кадравыя перастаноўкі ў сферы сведчаць пра ўзмацненне ўдзелу кінапракатных арганізацый у прамоцыі кіно, створанага на Нацыянальнай кінастудыі. Да 2020 года яны да гэтай місіі ставіліся больш прахалодна.

Былы гендырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі ўзначаліў мінскі «Кінавідэапракат»
Плакат да новай карціны «Беларусьфільма». Фота: сайт Нацыянальнай кінастудыі.

Пра тое, што сітуацыя змянілася, сведчыць і прэс-канферэнцыя з нагоды выхаду ў пракат стужкі «Час вяртацца» — ваенна-гістарычнай драмы пра пачатак вызваленчай аперацыі «Баграціён». 2 мая ў Беларусі яна выйдзе на «вялікія экраны» па ўсёй краіне.

Бюджэт не скажу, што самы вялікі. Але фільм атрымаўся, атрымаўся, — пахваліўся на прэс-канферэнцыі Юрый Аляксей. — Я лічу вельмі важным, што ў ім шмат беларускіх актораў. Гэта падарунак усяму народу да Дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Здымалі ў павільёнах, было шмат выездаў у Віцебск і іншыя гарады. Усе найлепшыя лакацыі ахоплены. Фільм такі дынамічны, цікавы, з якасным гукам. Рэжысёр наш — малайчына. І я ўпэўнены, што глядач ацэніць фільм па заслугах.

Рэжысёрам стужкі «пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан» стаў Іван Паўлаў («На спіне ў чорнага ката», «Свежына ў салютам», «Падрыў»). Аўтар сцэнарыя — літрэдактар студыі ігравых фільмаў «Беларусьфільма» Таццяна Команава пры ўдзеле таго ж Івана Паўлава і ўзбекскага сцэнарыста, кінарэжысёра Султанбека Абасава.

На сайце мінскага «Кінавідэапраката» фільм ужо рэкламуецца, але квіткі на сеансы пакуль набыць нельга.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: