Букераўскую прэмію атрымала антыўтопія пра краіну, якая пагружаецца ў тыранію

Культура
Пол Лінч. Фота: thebookerprizes

Адну з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры — Букераўскую прэмію — прысудзілі ірландскаму пісьменніку Полу Лінчу за яго раман «Песня Прарока» («Prophet Song»), дзеянне якога разгортваецца ва ўяўнай Ірландыі, што пагружаецца ў тыранію.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Лондане 26 лістапада.

«Песня Прарока» паказвае антыўтапічную Ірландыю, урад якой пагружаецца ў тыранію. У кнізе распавядаецца пра маці чацвярых дзяцей, якая спрабуе выратаваць сваю сям’ю пасля затрымання мужа. Уся гісторыя расказана голасам маці.

Па словах аўтара, да напісання кнігі яго падштурхнула грамадзянская вайна ў Сірыі, крызіс бежанцаў і «абыякавасць Захаду» да іх становішча. Таксама крыніцай натхнення аўтара былі кнігі Германа Гесэ: «Я спрабаваў зазірнуць у сучасны хаос. Беспарадкі ў заходніх дэмакратыях. Праблема Сірыі — распад цэлай краіны, маштабы міграцыйнага крызісу і абыякавасць Захаду. Уварванне ва Украіну яшчэ нават не пачалося. Я не мог пісаць наўпрост пра Сірыю, таму перанёс гэтую праблему ў Ірландыю ў выглядзе сімуляцыі», — распавёў аўтар у інтэрв’ю, апублікаваным на сайце прэміі.

«Калі я пісаў гэтую кнігу, — распавядае аўтар, — я ўсведамляў, што звяртаюся, у прыватнасці, да сучаснай праблемы: чаму нам на Захадзе так не хапае спагады да ўцекачоў, якія запаўняюць нашы межы? «Песня прарока» збольшага з’яўляецца спробай радыкальнай эмпатыі. Каб лепш зразумець, мы павінны спачатку выпрабаваць праблему на сабе. Таму я імкнуўся паглыбіць антыўтопію, надаўшы ёй высокую ступень рэалізму. Мне хацелася паглыбіць апусканне чытача да такой ступені, каб да канца кнігі ён не проста ведаў, а адчуваў гэтую праблему на сабе».

Букераўская прэмія ўручаецца з 1969 года з’яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у свеце ангельскай літаратуры. Яна ўручаецца за раман, напісаны на англійскай мове, незалежна ад грамадзянства аўтара.

З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: