«Будынак і яго пано не ўяўляюць мастацкай каштоўнасці». Што не так з манументальным мастацтвам у Гомелі

Культура
Дэмантаж помніка Шчорсу ў Кіеве. Фота: Кіеўская гарадская адміністрацыя.

Нядаўна адзін гомельскі гісторык у сябе на старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў пост, у якім скардзіўся на тое, што «В Киеве необандеровцы снесли памятник красному герою Николаю Щорсу. И это при том, что Щорс – национальный герой Украины». І дадаў сваю прапанову наконт рашэння пытання: «Калі ім помнік не патрэбны, дык няхай аддадуць на радзіму героя, бо яго бацька, этнічны беларус, працаваў на Лібава-Роменскай чыгунцы на станцыі Сноўск ва Украіне, таму Гомель радасна прыме ў сябе гэты помнік…» Тут жа ў каментарах набег сонм плакальшчыкаў па мёртвым саўку, — піша «Гомель штодзень».

На старонцы выдання гісторык Раман Абуховіч аналізуе ў сваім блогу, што не так з прапановай таварышаў і з манументальным мастацтвам у цэлым.

Напачатку аўтар фіксуе знішчэнне помнікаў манументальнага мастацтва, якія хоць і былі створаны ў эпоху сацрэалізму, але не ўсе з іх з’яўляліся масавай безгустоўнай ідэалагічнай прадукцыяй, наадварот, некаторыя адрозніваліся выключнымі мастацкімі якасцямі і фармавалі мастацкі вобраз цэлай вуліцы. «Такімі, напрыклад, былі «Сэрца на далоні» на фасадзе медыцынскага вучылішча на вуліцы Кірава (знішчаны каля 2011 г.), альбо мазаіка «Швачкі» на фасадзе дома быта на вуглу Інтэрнацыянальнай-Гагарына (знішчана у 2000-х гг.). На іх месцы горад цяпер упрыгожваюць рознакаляровыя геаметрычныя кампазіцыі з квадратаў і дыяганаляў, якія, верагодна, павінны нагадваць творы абстакцыянізву, але ў рэальнасці нагадваюць эканомію ЖЭСаў на фарбе», — піша гісторык.

Кожны раз, калі такія аб’екты знішчаюцца, гарадскія ўлады хорам адказваюць: «Будынак не быў уключаны ў Спіс гісторыка-культурнай спадчыны, адпаведна, будынак і яго пано не ўяўляюць мастацкай каштоўнасці. Знішчэнне названага пано было зроблена цалкам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Навошта гораду, у такім выпадку, галоўны мастак горада і галоўны архітэктар – пытанне рытарычнае.

Прычын, чаму ў Гомелі знікаюць прыстойныя помнікі мастацтву, а з’яўляюцца безгустоўныя, некалькі.

Таму што амаль усе кіраўнікі горада — прыезжыя, нават калі яны пражылі ў Гомелі трыццаць гадоў, яны так і не зразумелі яго ўнутраны рытм, менталітэт і архетыпы.

Яшчэ адна прычына ў тым, што мы маем пакаленне чыноўнікаў, індыферэнтных да мастацкіх пытанняў, эстэтычна фрыгідных і здольных дабівацца выключна колькасных паказнікаў («вам на галаву не капае, дома цёпла, заробак плацяць своечасова – што вам яшчэ трэба?»). Сістэма ўлады выбудавана так, што людзі з асабістым меркаваннем, здольныя паслядоўна спрачацца з кіраўніцтвам і адстойваць сваю пазіцыю, у сістэме не затрымліваліся, а больш паспяховымі з’яўляліся прэтэндэнты, здольныя проста моўчкі ўвасабляць спушчаныя зверху ідэі.

Хоць аўтар згадвае часы СССР без настальгіі, аднак заўважае, што тады «пры кожным прадпрыемстве працаваў мастак альбо нават мастацкі аддзел, у які ўваходзілі людзі з адпаведнай профільнай адукацыяй, і кіраўнікі вымушаны былі прыслухоўвацца да іх прафесійнага мастацкага бачання. Гэтыя ж спецыялісты і скарачаліся ў першую чаргу, пры пераходзе прадпрыемстваў на рынкавыя адносіны, бо які сэнс трымаць цэла адзел мастакоў, калі няма патрэбы маляваць гожны год транспаранты на ідэалагічныя святы?».

Падобна, што альтэрнатыўныя механізмы стварэння ў горадзе высакаякасных манументальных аб’ектаў больш не працуюць…

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: