Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Культура
Роспіс мастаком Бэнксі лонданскай паліцэйскай будкі. Фота: instagram/banksy.

Брытанскі мастак Бэнксі прадставіў у нядзелю, 11 жніўня, сёмую з пачатку тыдня працу. Гэтым разам ён намаляваў рыбак на паліцэйскай будцы ў цэнтры Лондана. Мастак выкарыстаў напаўпразрыстую аэразольную фарбу, таму будка цяпер нагадвае акварыум.

Фатаграфію размаляванай будкі ён апублікаваў на ўласнай старонцы ў Instagram.

Адзін з паліцэйскіх, што прыбыў на месца здарэння, паведаміў, што ўладам вядома аб крымінальным пашкоджанні паліцэйскай будкі Лондана ў Ладгейт-Хіл. Аднак пра знішчэнне роспісу пакуль размова не ідзе.

Усе астатнія работы Бэнксі выкананы на анімалістычную тэму.

Гэта выявы з сілуэтамі казла, двух сланоў, трох малпаў, ваўка, двух пеліканаў і ката, якія з’яўляліся ў розных месцах Лондана. Ваўка, які быў намаляваны на спадарожнікавай антэне, скралі праз некалькі гадзін. Выява ката на пустым рэкламным шчыце на паўночным захадзе Лондана, таксама знікла праз некалькі гадзін пасля яе з’яўлення.

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»

Брытанскі мастак Бэнксі за тыдзень зрабіў сем прац, дзвюх ужо няма, а адна трактавана як «крымінальнае пашкоджанне паліцэйскай будкі»
Работы Бэнксі на вуліцах Лондана. Фота: instagram/banksy.

Ананімны мастак Бэнксі праславіўся сваімі правакацыйнымі і сатырычнымі графіці, якія часта ўтрымліваюць адсылкі да вострасацыяльных ці палітычных тэм. На гэты раз пасыл мастака застаецца невядомым. У сацсетках ён не раскрывае сэнс з’яўлення свайго арт-звярынца на вуліцах Лондана.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: