Напярэдадні Дня Волі Лявон Вольскі выклаў у сеціва новую кампазіцыю — «Калыханка». «[Гэта] лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», — напісаў музыка ў сваіх сацсетках.
Кампазіцыя — выдатны падарунак для ўсіх беларусаў да Дня Волі. Моцны тэкст, прыгожая гітара і матыў — усе складнікі, каб спяваць песню сумесна з сябрамі.
Словы да трэку напісаў Аляксандр Лукашук. Музыка — спадара Лявона.
«Калыханка» доўжыцца крыху болей за дзве хвіліны, але просты ды трапны тэкст цэліць у сэрца.
…І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх ня кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.
Учора кампазіцыя была прэзентавана на вялікім кацэрце Лявона Вольскага ў Вільні. А заўтра, 26 сакавіка, флагман беларускай рок-сцэны дасць акустычны канцэрт у Гданьску ў Цэнтры Святога Яна.
Што да «Калыханкі», каб яна стала сапраўдным падарункам, кампазіцыя будзе дасяжная для праслухоўвання і спампоўкі цалкам бясплатна да з’яўлення на стрымінгавых сэрвісах, абяцае творца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: