«Бл*ць, мы беларускі гурт, гэта наша поўнае права!»: Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў на хэйт з боку часткі расіян у бок гурта і беларускай мовы

Главное
Фота: сацсеткі.

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за тую мову, якую выкарыстоўваю, з’яўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь», — саліст гурта «Пятля Прыхільнасці» Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў на хвалю хэйту ў бок гурта пасля выхаду новага альбома «Суперпазіцыя». Прэм’ера цалкам беларускамоўнай плыткі, якая адбылася ўчора на музычных анлайн-пляцоўках, нечакана справакавала хвалю абурэння ў часткі расійскай публікі. У сацсетцы ВКонтакте у адрас калектыву пасыпаліся абразы і папрокі ў тым, што яны «предали часть своих слушателей», пераклаўшы тэксты песень гурта на «язык, которые по сути понимают полтора человека».

«Не разумею, адкуль карані гэтай пагарды да беларускай мовы? Мы ні ў нікога не павінны пытаць дазволу. Мы — беларускі гурт, і гэта наша поўнае права! — музыкант быў шчыра здзіўлены і абураны такой рэакцыяй ад часткі рускамоўнай аўдыторыі. — А калі б мы заспявалі на англійскай мове? Ці назіраўся б такі хэйт?! Я ўпэўнены, што не. Але ў дачыненні да беларускай мовы такое дапускаецца!» — пракаментаваў ён сітуацыю на спантаннай сустрэчы з прыхільнікамі, на якую трапіў Reform.news.

«Бл*ць, мы беларускі гурт, гэта наша поўнае права!»: Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў на хэйт з боку часткі расіян у бок гурта і беларускай мовы

«Калі мы ствараем нешта, то робім гэта, сыходзячы з нашага ўнутранага жадання, — адказаў музыка на пытанне наконт таго, ці ўлічвае гурт магчымыя рызыкі страты пэўнай часткі аўдыторыі. — Для нас гэта не кан’юктура, а ўнутранае памкненне як творчых адзінак. Калі мы захочам зрабіць альбом на рускай мове, мы яго зробім. Зараз мы палічылі важным стварыць альбом на беларускай мове. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусі, а не Расійскай Федэрацыі, паўтаруся. Вось і адказ на ўсе пытанні».

«Бл*ць, мы беларускі гурт, гэта наша поўнае права!»: Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў на хэйт з боку часткі расіян у бок гурта і беларускай мовы

Ілья спадзяецца, што большасць расійскіх слухачоў гурта «Пятля Прыхільнасці» ўсё ж мае іншую пазіцыю, чым хейтары з ВКонтакте. «А тыя, хто ад нас адпісаліся — мы гэтаму рады. Мы не жадаем, каб нас слухалі шавіністы», — кажа музыка.

Паслухаць новы альбом «Суперпазіцыя» можна тут.

Пачытаць водгук на плытку ад Reform.news тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: