Бясплатныя экскурсія і квэст па матывах твораў Караткевіча адбудуцца ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі
Reform.news · 2 сентября 2023, 17:51
https://reform.news/bjasplatnyja-jekskursija-i-kvjest-pa-matyvah-tvora-karatkevicha-adbuducca-varsha-skim-parku-karale-skija-lazenki/Школа Цэнтра беларускай салідарнасці запрашае ўсіх жадаючых на беларускамоўную экскурсію і квэст для дзяцей і іх бацькоў у парк Каралеўскія лазенкі ў Варшаве.
Экскурсія прымеркавана да пачатку новага навучальнага года.
Мерапрыемства правядуць milesiustours.eu.

Вас чакае гульня-квэст «Карона караля Стаха» па матывах беларускай гісторыі і літаратуры, а таксама легендаў са ўсяго свету. Удзельнікі падзеляцца на каманды, на працягу квэста ім будзе дапамагаць дзённік караля Стаха.
Будуць разгадваць сакрэты і галаваломкі, каб знайсці схаваную карону і супакоіць дух караля.
Чакаецца цудоўнае надвор’е, бярыце з сабой пледы.
Калі: 3 верасня (нядзеля), 12:45
Дзе: збор каля Белага доміка (Biały dom), парк Łazienki Królewskie
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
