Беласток святкуе Дзень Волі з хорам «Унія»

Культура

Сёння ў Беластоку адбудзецца канцэрт хору «Унія» — святкаваць Дзень Волі беларусаў запрашае калектыў, у склад якога ўваходзяць беларусы, літоўцы, палякі, украінцы.

«Унiя» — беларускi мужчынскi хор, створаны ў 1990 годзе. З пачатку 2021-га частка хору на чале з кіраўніком Паўлам Гонца была вымушана з`ехаць з Рэспублікі Беларусь па палітычных матывах. У склад хору цяпер уваходзяць беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы. Сёння ўдзельнікі хору жывуць у Вільні.

Падчас канцэрту прагучаць песні пра свабоду і незалежнасць — беларускія маршы і песні/лірыка змагання.

У Беластоку гісторыя святкавання Дня Волі пачалася ў 1986 годзе, калі свята было арганізавана Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. Пасля 2020 года Дзень Волі таксама з’яўляецца выказваннем падтрымкі і салідарнасці з беларусамі, якія змагаюцца за вольную дзяржаву.

Канцэрт адбудзецца сёння, 25 сакавіка, у 18.30 у канцэртнай зале комплекса музычных школ — вул. Подлесьна, 2, Беласток. (Sala koncertowa Zespołu Szkół Muzycznych im. Ignacego Paderewskiego w Białymstoku, ul. Podleśna 2)

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости