Беларусы з Цмокам упершыню прайшліся маршам на «Карнавале культур» у Берліне — фотарэпартаж

Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure Культура
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўпершыню ўзялі ўдзел у берлінскім Karneval der Kulturen, Берлін, Германія, 24 мая 2026 года. Фота: lookby.media.

Беларуская дыяспара ў Германіі ўпершыню ў гісторыі далучылася да Karneval der Kulturen (Карнавалу культур) у Берліне — аднаго з найбуйнейшых вулічных фэстаў Еўропы, які сёлета святкуе сваё 30-годдзе.

У нядзелю, 24 мая, нашы суайчыннікі выйшлі на вуліцы нямецкай сталіцы пад нумарам 17 з праектам «Belarus tanzt mit dem Drachen» («Беларусь танчыць з цмокам»). Эксклюзіўны фотарэпартаж з месца падзей прадаставіла Reform.news агенцыя lookby.media.

Удзел у вулічным шэсці была зладжаны незалежнай валанцёрскай ініцыятывай беларусаў.

Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Беларускі перформанс «Belarus tanzt mit dem Drachen» быў заснаваны на беларускай фальклорнай традыцыі, у цэнтры шэсця быў Цмок, міфалагічная істота ў вобразе дракона. Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.

Ад размоў у чаце да зборкі Цмока

Рухавіком і мастацкай кіраўніцай праекта стала берлінская дызайнерка адзення Nata Ko. Як творца паведаміла lookby.media, ідэя перформансу нарадзілася мінулым летам у адным з беларускіх чатаў у Германіі.

«Я гэтую ідэю прасоўвала-прасоўвала… У выніку я апынулася тым чалавекам, які падаў заяўку», — распавядае арганізатарка.

Дазвол ад берлінскіх уладаў атрымалі ў канцы студзеня 2026 года, пасля чаго пачала збірацца каманда з двух дзясяткаў чалавек — мастакоў, музыкаў і актывістаў, якія пазнаёміліся ў працэсе. Пры гэтым фінансавае пытанне стала самым складаным: у каманды не было зарэгістраванай структуры для збору данатаў у Германіі, таму частку выдаткаў удзельнікі пакрывалі з уласнай кішэні, а праз недахоп сродкаў праграму даводзілася змяняць на хаду. Актыўная фаза зборкі самога Цмока стартавала толькі ў красавіку, а першая паўнавартасная рэпетыцыя прайшла прама ў дзень парада на месцы збору.

Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.

Паганскія вайбы супраць паўднёваамерыканскіх пёраў

У адрозненне ад звыклай карнавальнай эстэтыкі з бразільскімі танцамі і яркімі пёрамі, беларусы вырашылі паказаць зусім іншую энергетыку — больш міфалагічную і фальклорную. Цэнтральным вобразам калоны стаў Цмок (вадзяны дракон), вакол якога аб’ядналіся каля 20 удзельнікаў у самастойна зробленых касцюмах вадзяніц і лясных істот.

Паколькі даты карнавалу супалі са святам Сёмухі, важнай часткай візуальнага коду сталі вянкі з жывых раслін і аўтарскія маскі з прыродных матэрыялаў. (У беларускай традыцыі Сёмуха — гэта час ушанавання продкаў, зеляніны, бярозавых галінак і вянкоў).

Таксама шэсце суправаджалася і музыкай: беларуская спявачка Валерыя Дэле адказвала за акапэльныя спевы і «абуджальную энергію голасу». Шэсце суправаджаў і дыджэй.

Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Валерэя Дэлэ ( у цэнтры) на Karneval der Kulturen. Фота: lookby.media.

«Культурна карнавал — гэта Паўднёвая Амерыка, і ўсе прывыклі да пёраў, да танцаў. А ў нас усё выглядае абсалютна інакш. У нас іншая энергія і іншыя вайбы. Мы трохі разбавілі ўсё гэта вяселле сабой», — адзначыла Nata Ko.

Паводле слоў арганізатараў, галоўная мэта праекта — адкрыць замежнікам (ды і самім беларусам) нашу культуру з непалітычнага, глыбокага міфалагічнага боку, паказаўшы, што яна можа гучаць сучасна і самабытна нават на найбуйнейшых пляцоўках Еўропы.

Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.
Participants of the Belarusian parade group “Belarus tanzt mit dem Drachen” took part in Berlin’s Karneval der Kulturen with costumes, wreaths and a large Цмок figure
Фота: lookby.media.

Што такое Karneval der Kulturen?

Карнавал культур праходзіць у Берліне з 1996 года (саму арганізацыю заснавалі 30 гадоў таму, у 1996-м адбылося першае шэсце). Яго прыдумалі як адказ на рост ксенафобіі, каб паказаць адкрытасць і культурную разнастайнасць нямецкай сталіцы.

Сёлета фэст праходзіць з 22 по 25 мая ў мультыкультурным раёне Кройцберг (Kreuzberg). Кульмінацыяй заўсёды становіцца менавіта нядзельны вулічны парад, дзе розныя суполкі і арт-групы прадстаўляюць свае культуры.

Гэтае вулічнае шэсце штогод прыцягвае ад паўмільёна да мільёна гледачоў, што робіць берлінскі карнавал адной з самых масавых упэўненых падзей у Еўропе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.