Беларускую ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на міжнародную Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн

Культура
Ілюстрацыя Кацярыны Дубовік да кнігі Надзеі Ясмінскай "Чаму Меша не мае хаты". Фота: behance.net.

Мастачку Кацярыну Дубовік намінавалі на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) — узнагароду, якую прысуджаюць за выдатны ўклад у дзіцячую і юнацкую літаратуру.

Усяго на атрыманне прэміі ў 2025 годзе прэтэндуе 265 намінантаў з 72 краін і рэгіёнаў, у тым ліку 81 намінант з мінулых гадоў.

Лаўрэат будзе абвешчаны 1 красавіка 2025 года.

Кацярына Дубовік двойчы атрымлівала Прэмію Цёткі за найлепшае мастацкае афрамленне кнігі для дзяцей і падлеткаў.

Міжнародная прэмія ALMA была заснавана ў 2002 годзе шведскім урадам пасля смерці знакамітай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Яна штогод прысуджаецца асобнай асобе або арганізацыі за выдатны ўклад у дзіцячую і юнацкую літаратуру. Прэмія ў памеры пяці мільёнаў шведскіх крон з’яўляецца найбуйнейшай узнагародай такога роду. Перш за ўсё, яна падкрэслівае важнасць чытання як сёння, так і для будучых пакаленняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: